Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раздае вяскоўцам дровы


Аляксандар Лукашэнка сёньня прызнаўся, што ў сваёй рэзыдэнцыі ўтрымлівае невялікую фэрму, коле дровы і косіць траву. Для душы.

«Усе палі ў рэзыдэнцыі ў ідэальным парадку, кашу, каб падтрымліваць форму. Ну, і ў мяне свая ж фэрма — козы, авечкі, каровы, і таму збольшага сам павінен забясьпечваць кармамі жывёл», — распавёў Лукашэнка, размаўляючы ў аўторак са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

«Гэтым я займаюся не таму, што мне рабіць няма чаго, а таму, што гэта для душы», — сказаў Лукашэнка.

«Калі прыедзеце да мяне ў рэзыдэнцыю, то ўбачыце штабэлі дроў. Мінімум два-тры разы на тыдзень калю дровы, пакуль касіць няма чаго. Гэта вельмі добрая нагрузка. Сяку дровы, трохі сабе пакідаю для лазьні, а астатняе — аддаю людзям, якія жывуць побач у вёсках. Сёньня вы вялікія начальнікі, алігархі, бізнэсмэны, лекары, а заўтра хто яго ведае — можа, касіць і калоць дровы прыйдзецца», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG