Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варонежцаў: АЭС у Беларусі — гэта ідыятызм


Пра мэтазгоднасьць будаўніцтва АЭС у Беларусі разважае былы дэпутат ВС СССР, адзін з заснавальнікаў сацыяльна-экалягічнага саюзу «Чарнобыль» Юры Варонежцаў.

Ціхановіч: Вы — чалавек ня новы ў ядзернай тэматыцы, займаецеся праблемамі Чарнобылю з канца 1980-ых гадоў. І я хацела б запытацца пра Вашае стаўленьне да пэрспэктываў атамнай энэргетыкі ў Беларусі. Але спачатку паслухаем меркаваньне былога старшыні ВС, фізыка Станіслава Шушкевіча, якое ён агучыў у нашым эфіры напярэдадні.

Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
Шушкевіч: «Я лічу, што Беларусі патрэбная ядзерная энэргетыка. Таму што заможнае жыцьцё бязь ядзернай энэргетыкі ў Беларусі немагчыма. Прыклад з ЗША недапушчальны: 26 адсоткаў энэргетыкі электрычнай амэрыканскай — гэта ядзерныя станцыі. Больш за сотню рэактараў і адзін толькі выпадак, які быў небясьпечным, але нічога не было. Іншая справа — трэба быць вельмі дакладнымі і вельмі акуратнымі. Калі такім безалаберным чынам рабіць, як гэта робіцца часам у нас, дык нам ня толькі ядзерная энэргетыка, нам і нельга рамантаваць аўтамабілі, самалёты. Ніякія савецкія тэхналёгіі (хаця яны саступалі заходнім) ня ёсьць прычынай чарнобыльскага выбуху. Гэта — савецкія мэтады эксплюатацыі. І жаданьне зрабіць на дадзенай устаноўцы тое, што на ёй зрабіць немагчыма».

Ціхановіч: Вось такое меркаваньне Станіслава Шушкевіча. Што Вы думаеце пра гэта?

Юры Варонежцаў
Юры Варонежцаў
Варонежцаў: У нас са Станіславам Станіслававічам даўнія спрэчкі на гэтую тэму. Якраз сёньня мне з ЗША званіў знаёмы фізык, і якраз тут прыклад ЗША, можа быць, не на карысьць ядзернай энэргетыкі. Са 104 рэактараў, якія там працуюць, большая палова ўжо блізкія да таго, каб выпрацаваць свой тэрмін. А новыя там не будуюцца. Я не кажу пра «старую» Эўропу, якая праз 15-20 гадоў увогуле будзе свабодная ад атамнай энэргетыкі. Бо краіна за краінай ад яе адмаўляюцца. Гэта тупіковы шлях разьвіцьця энэргетыкі застаўся ў мінулым стагодзьдзі. Што датычна Беларусі, дык гэта ўвогуле бессэнсоўна, і на мяжы ідыятызму будаваць тут АЭС. АЭС, якая ня дай Бог зьявіцца ў Астраўцы, будзе сілкавацца цеплавыдзяляльнымі зборкамі, якія можна будзе набыць толькі ў адным месцы сьвету — у расейскай карпарацыі «Твэл». Усё. Бо нічога іншага туды нельга будзе засунуць. Па-другое, той жа ўран праз 50 гадоў у сьвеце заканчваецца, і навошта ставіць станцыю, якая забрудзіць усю нашую тэрыторыю адкідамі?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG