Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва не баіцца расейскай вайсковай базы ў Беларусі


Міністар абароны Літвы Юозас Олякас не надае асаблівага значэньня магчымаму ўплыву новай расейскай вайсковай базы ў Беларусі на рэгіянальную бясьпеку.

«Мы ўжо некаторы час назіраем супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Расеяй, і, мабыць, прыйшоў такі час, калі інтэграцыя, асабліва ў галіне абароны, паміж гэтымі дзяржавамі ўзмацняецца. Адна зь яе формаў — усталяваньне базаў на тэрыторыі Беларусі», — пракамэнтаваў міністар Олякас агенцтву BNS гэтую навіну.

«Расея знаходзіцца ў нас па суседзтве на захадзе, у Калінінградзкай вобласьці, і ў нас немалая мяжа зь ёй», — сказаў ён, адказваючы на пытаньне, ці не падвысіць стварэньне такой базы напружанасьць у рэгіёне і ці не складае гэта пагрозы для Літвы.

Ён адзначыў таксама, што вага Расеі ў палітыцы Беларусі ўзрастае:

«Што да самастойнасьці, то я думаю, што моцна залежыць ад таго, у якой форме гэта ўзаконьваць. Але я думаю, што фінансавая залежнасьць, іншыя рэчы павялічаць вагу Расеі ў палітыцы Беларусі», — сказаў Олякас, адказваючы на пытаньне, ці не панізіцца з прычыны стварэньня такой базы ваенная самастойнасьць Беларусі.

Міністар абароны РФ Сяргей Шайгу, сустракаючыся ў аўторак у Менску з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што Расея плянуе ў 2015 годзе разьмясьціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу і што ў 2013 годзе будзе пастаўлена першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG