«Забілі Фэрдынанда нашага...». Так, з ходу вызначыўшы свае каардынаты ў гісторыі, пачынаецца гэтая кніга, пра якую крытыкі адразу ж сказалі, што аўтара яна дакладна не перажыве і наступнаму пакаленьню цікавая ўжо ня будзе. І памыліліся. Герой аказаўся жывучы. Магчыма, яму дапамагло тое, што ён, Швэйк...
«...некалькі гадоў таму, пасьля таго як мэдычная камісія прызнала яго ідыётам, сышоў з вайсковай службы і займаўся цяпер продажам сабакаў, агідных вырадкаў, якім прыдумляў фальшывыя радаслоўныя...»
Яраслаў Гашак, чалавек, які напісаў гэтыя бесьсьмяротныя радкі, нарадзіўся 30 красавіка 1883 году ў Празе і таксама ня гідзіўся зарабляць на хлеб тым самым, чым і Швэйк. Пагатоў гэты занятак усё ж меў значна большае дачыненьне да літаратуры, чым любыя віды вайсковай і дзяржаўнай службы. Ён наогул мала чаго гідзіўся, рана зразумеўшы, што літаратару-апавядальніку празьмерная гідлівасьць да чагосьці, апрача няволі, толькі на шкоду. І ў выніку зрабіўся народным пісьменьнікам задоўга да стварэньня народнай Чэхаславакіі.
Трэба сказаць, жыцьцё Гашака выглядае весялейшым і багацейшым на калізіі за самы чытаны ў сьвеце чэскі раман, якім зрабіліся «Прыгоды бравага ваякі Швэйка». Яго аўтар ня толькі прадаваў крадзеных сабакаў — але пасьпеў за сорак адпушчаных яму гадоў пабыць салдатам, вар’ятам, шпіёнам, самагубцам, арыштантам, ваеннапалонным, нацыяналістам, банкаўскім клеркам, журналістам, штатным гумарыстам, гарадзкім камэндантам, хросным бацькам адной экзатычнай мухі і нават выдаўцом газэты на бурацкай мове. Але той Прагі і той Чэхіі даўно няма, а «Прыгоды» вось засталіся...
Няма сумневу, што і цяпер знойдуцца мільёны чытачоў, якія надарваліся ад сьмеху, чытаючы гэтую кнігу, і шчасьліва жывуць з такім дыягназам у перапоўненым траўматалягічным пункце, якім ёсьць любоў да літаратуры. Аднак уступіць у гэты прэстыжны клюб нешта замінае. Прырода Швэйкавага сьмеху дзіўная: паржаць з k.u.k.арэканьня напаўздохлага аўстра-вугорскага пеўня, апантанага мілітарысцкім запалам, можа, і варта, але неяк не атрымліваецца: ці то Ёзэф Рот становіцца ўпоперак горла, ці то Музіль, ці то Кафка. Калі ставіцца да «Швэйка» як да сатыры, падчас чытаньня пачынаеш неўпрыкмет засынаць — калі гэта і сатыра, дык хутчэй на чалавека і гісторыю, чым на войска і дзяржаву. Магчымасьці Швэйка злавесна большыя, чым здаецца — у гэтым маленькім чалавеку тоіцца страшная сіла. Здольнасьць зрабіць ідыятызмам любую рэч і любую зьяву, бо ні розуму, ні прыгажосьці, ні пяшчоце месца ў ягоным сьвеце няма. Толькі нейкаму пра-сьмеху — найвялікшай з руйнавальных стыхій. Такому першабытнаму, што неяк яно і нясьмешна.
Гашак — анархіст, прычым анархіст ваяўнічы і перакананы. Такіх у войска не бяруць, а як возьмуць — дык сабе на бяду. Анархізмам ён перадусім і сымпатычны — а не сваёй «крытыкай прагнілай манархіі»: любая дзяржава заганная, кажа ён, любая дзяржава ў пэўны момант з чыстым сэрцам робіць з нас ідыётаў. Ён сьмяецца з гісторыі, якая ёсьць такім самым атрыбутам дзяржавы, як паліцыя, войска і падатковы інспэктар. Іншы знакаміты чэх, Мілан Кундэра, пісаў пра асобу Швэйка: «Гэта не адсутнасьць ведаў, ня дурасьць, гэта адмова прызнаць за гісторыяй лёсавызначальнасьць, адмова паставіцца да яе сур’ёзна. Не вайна ператвараецца ў Гашака ў гратэск, а гісторыя... Што, калі рацыяналізацыя хады падзей ёсьць містыфікацыяй, што, калі гісторыя — проста дурніца?..» І далей пра Кафку, які ў час, калі «забілі нашага Фэрдынанда», піша ў дзёньніку: «Нямеччына абвясьціла вайну Расеі. Пасьля абеду басэйн» — ён «успрымае вайну не як немец, а як праскі яўрэй, які ўсьведамляе, што ні яўрэі, ні чэхі ня робяць гісторыі, а падпарадкоўваюцца ёй».
Але, паводле Швэйка, і гэта — ня вырак.