«Калі мой дзед быў у Бэрліне, у яго ніхто не пытаўся пра візу». Як высьветлілася, у сьвеце ўсё яшчэ хапае індывідуўмаў, у якіх гэтая пошлая фразачка зь семкавым шалупіньнем на верхняй губе і вялікай, як кулак пітэкантрапа, прэтэнзіяй на дасьціпнасьць здольная выклікаць гэткую самую пошлую і ганарыстую ўсьмешачку.
Пра гэтага агульнага бязьвізавага дзеда лепш іншым разам. Ён быў салдатам імпэрыі, і Бэрлін, пад якім ён гінуў, страляючы ў салдата іншай імпэрыі, тут, уласна кажучы, абсалютна ні пры чым. Дзеду было наканавана трапіць у жорны гісторыі, і наўрад ці ён быў гэтаму так ужо рады — што зусім не выключае ягонага гераізму. Але дзед ужо даўно там, куды таксама трапляюць бязь візы — і назаўжды.
Унукі ў дзядулі атрымаліся розныя. Адзін шавец, другі кравец, трэці на дудзе ігрэц. Усё мірныя прафэсіі. А вось чацьверты... На яго ня так даўно можна было ўдосталь налюбавацца, разгледзець, так бы мовіць, ва ўсіх падрабязнасьцях, як жука пад мікраскопам. Здымкі зь веснавога Таліна абляцелі ў 2007 годзе ўвесь сьвет: той п’яны нашчадак з шчасьлівым тварам прыроджанага марадзёра, гопніцкім бляскам у вачанятах і імпэтам члена айнзацкаманды рабуе і нішчыць эстонскую сталіцу, трохі зьбянтэжаную ад такога просталінейнага выяўленьня самых патаемных нюансаў расейскай душы. Рэдка калі даводзіцца адчуваць салідарнасьць з паліцыяй — але ў тыя дні ня быць на яе баку значыла быць на другім.
Падзеі таго красавіка дакладна ўвойдуць у гісторыю. Гісторыю пазбаўленьня ад імпэрскіх страхаў. А пачалося ўсё з таго, што на досьвітку 27 красавіка 2007 году з цэнтру Таліна, з узгорку Тынісмягі, быў нарэшце прыбраны бронзавы помнік савецкім жаўнерам. Не расьпілаваны і пераплаўлены ў статую Лембіта Ульфсака, і не прададзены Кітаю на патрэбы хімпрамысловасьці, а перанесены ў іншае, больш дарэчнае месца. З цэнтру Таліна зьнік узьведзены ў 1947-м манумэнт, які мусіў штодня нагадваць эстонцам, што некалі іх вярнулі «ва ўлоньне» новай «радзімы», а заадно і засьведчыць, хто тут цяпер гаспадар, чыя мова мілагучнейшая, цяльняшкі паласацейшыя, песьні душэўнейшыя і чые ўнукі будуць дзяліць дзедаву здабычу. А ў перакладзе на савецкую гэта гучала так: «памяці чырвонаармейцаў, загінулых у Вялікай Айчыннай вайне падчас вызваленьня Эстоніі». Так і бачыш Гітлера, які абвяшчае вайну ўраду Канстанціна Пятса, і вэрмахт, які скідвае памежныя слупы з эстонскім гербам... І расейскіх хлапцоў-добраахвотнікаў, што прыйшлі на дапамогу суседзям.
Двукосьсі тут раскрываюцца лёгка, варта толькі сарваць з гісторыі праславутыя ванітныя стужачкі калярадзкіх колераў. Савецкі салдат прыйшоў у Эстонію значна раней за нямецкага і зусім не турыстам, а такім самым захопнікам і ворагам. Першыя савецкія вайсковыя часьці акапаліся тут яшчэ ў 1939-м, калі ніякім вэрмахтам у Эстоніі і ня пахла. Зразумела, яны прыйшлі з самымі мірнымі намерамі, чыстымі, як сапёрныя лапаткі! Пазагараць і рыбкі паесьці. А менш чым праз год на гэтую зямлю — вядома ж, выключна з мэтамі абняць і расцалаваць мясцовых жыхароў — былі высаджаны марскі дэсант і ўведзенае стотысячнае войска. І ўсталяваны акупацыйны рэжым — нічым ня лепшы за той, што існаваў у пратэктараце Багемія і Маравія. Шэсьць стралковых дывізій, танкавая брыгада, вайскова-марскія часьці, паветраныя эскадрыльлі, войскі НКВД — поўны «Набор юнага вызваліцеля».
Што такое вызваленьне, Эстонія даведалася вельмі хутка. 14 чэрвеня 1941 году пачалася першая масавая аблава — і праз тры дні ў вагонах для быдла, любімым транспарце вызваліцеляў, у Сібір выправілася каля дзесяці тысяч чалавек, большая частка якіх там і памерла. Незадоўга да гэтага ў Пірыта-Косэ былі праведзеныя масавыя расстрэлы. У ліпені таго самага году ў Тартускай турме былі за адну ноч расстраляныя дзьвесьце дзеячоў культуры. У 1949-м адбылася прымусовая высылка ў Расею дваццаці тысяч чалавек. І гэта быў толькі пачатак...
Напэўна, цень бронзавага помніка на Тынісмягі мусіў захінуць сабой усё гэта. Але ня здолеў, не дацягнуўся. Лёс помнікаў — адказваць за справы жывых. Лёс жывых — хаваць за помнікамі свае страхі і злачынствы. Або не хаваць — але гэта пад сілу зусім ня кожнаму. Нават таму, хто працягвае лічыць сябе вызваліцелем.