14.10 Пасьля ўзятых тлумачэньняў з пастарунку выпусьцілі Алега Грузьдзіловіча.
13.30 Сяргей Сацюк распавёў карэспандэнту Свабоды, што яго выпусьцілі з пастарунку.
13.20 Грузьдзіловіч распавёў па тэлефоне, што яму вярнулі відэаапаратуру. Капітан міліцыі Скуратовіч праводзіць размову з журналістам. Пытаецца, што той рабіў на плошчы.
12.30 Грузьдзіловічу сказалі, што супрацоўнікі міліцыі хутка некага дапытаюць і потым зоймуцца ім.
11.20 Кіраўнік прэс-службы гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі сказаў карэспандэнту Свабоды, што яму ўжо вядома пра затрыманьне журналістаў. І што ён зрабіў усё магчымае, каб іх хутчэй вызвалілі, аднак “ёсьць пэўныя працэдуры”. Прычыны затрыманьня ён не патлумачыў.
10.45 Грузьдзіловіча прывезьлі ў Маскоўскі РУУС.. На яго афармляюць дакумэнты як на затрыманага. Абшукалі, сфатаграфавалі, зьнялі на відэа. Ён кажа, што відэапаратуру забралі і ён не ведае, што зь ёй робяць. Журналіст мяркуе, што запісы могуць быць зьнішчаныя. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што могуць яго трымаць каля трох гадзінаў. Забралі журналісцкае пасьведчаньне.
Як пасьпеў расказаць БелаПАН па тэлефоне Сяргей Сацюк, прыкладна ў 10.15 яго папрасілі прайсьці ў міліцэйскую машыну. Цяпер ён знаходзіцца ў міліцыі — хутчэй за ўсё, Маскоўскага раёна. Відэаапэратар мяркуе, што яго адвязуць у пастарунак, дзе прагледзяць адзьнятыя падчас пікету матэрыялы.
Алега Грузьдзіловіча вязуць у міліцыю Маскоўскага раёну. Міліцыянты сказалі, што там будуць разьбірацца. Журналіста затрымалі за тое, што ён здымаў будынак Палаты прадстаўнікоў. Ахова патлумачыла, што гэта рэжымны аб'ект.
Ля будынку Палаты Прадстаўнікоў некалькі жанчынаў сталага веку разгарнулі Канстытуцыю. Супрацоўнікі спэцслужбаў адціснулі іх з плошчы.
Тым часам Грузьдзіловіча зацянулі ў міліцэйскі аўтобус.
Паводле арганізатара пікету праваабаронцы Тамары Сяргей, у Міхайлаўскі сквэр прыйшлі 20 чалавек. Яны мелі намер сустрэцца з прэзыдэнтам і перадаць яму пасланьне супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры за подпісам 30 чалавек. Аднак людзі ў цывільным выціснулі ўдзельнікаў пікету з тэрыторыі Міхайлаўскага сквэра ў бок плошчы Мясьнікова.
Міхайлаўскі сквэр знаходзіцца непадалёк ад Дома ўрада, дзе ў 11 гадзін пачнецца выступ Аляксандра Лукашэнкі.