Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» паказалі ў Варшаве

У Варшаве адбыўся прэм’ерны паказ мастацкага фільму “Жыве Беларусь!” рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, які прысьвечаны сучаснай Беларусі і зьняты пры актыўным удзеле беларусаў. Музыка Зьміцер “Вінцэнт” Папко выканаў галоўную ролю музыкі Захаркі, якога забралі ў беларускае войска, шэраг іншых актораў – таксама беларусы, Лявон Вольскі напісаў музыку для гэтай стужкі, Франак Вячорка – суаўтар сцэнару. Цяпер фільм можна глядзець у кінатэатрах усёй Польшчы, Героі гавораць па-беларуску, некаторыя – па-расейску, пераклад у выглядзе польскіх тытраў.

XS
SM
MD
LG