У сваім выступе Пазьняк нагадаў, што «няма ў гісторыі прыкладаў, калі б эканамічныя санкцыі абвалілі нейкі дыктатарскі рэжым ці неяк пахіснулі яго ўладу, — адзначае Зянон Пазьняк. — Хутчэй наадварот. Тым часам удар па грамадзтву, па простых людзях зафіксаваны ня раз. Эканамічныя санкцыі ніколі ня ўводзіліся насуперак эканамічным інтарэсам тых краінаў, якія іх уводзілі. Эканамічныя санкцыі, як правіла, аслаблялі эканамічную моц краіны, супроць якой яны былі ўжытыя, але ніколі не аслаблялі моц дыктатуры. У так званых эканамічных санкцыях заўсёды адсочваюцца элемэнты палітычных гульняў дзеля выгады пэўных краінаў і эканамічных групаў. У гэтым і ўся сутнасьць».
Далей лідэр КХП-БНФ канстатуе, што «эканамічныя санкцыі супраць Беларусі (гэта значыць нібы супраць рэжыму Лукашэнкі) патрэбныя найперш Маскве. Яна ж падтрымлівае і цыклічнасьць санкцыяў (гэта значыць, у адпаведны момант
падтрымлівае іх адмену). Санкцыі ўзмацняюць уплыў Масквы на антыбеларускі рэжым, ствараюць магчымасьць лягчэй захапіць беларускія прадпрыемствы, вытворчасьць і маёмасьць, навязаць палітычныя рашэньні і вымушаную залежнасьць. Тым часам непрызнаньне міжнароднай супольнасьцю рэжыму ў Менску, нелегітымнасьць яго ўлады робіць усе маскоўскія захопы ў Беларусі даволі прывіднымі і юрыдычна нікчэмнымі, без гарантыяў на будучыню. Тады на пэўным этапе ў Маскве робіцца адмашка на дыялёг».
Пазьняк перакананы, што «Беларусь знаходзіцца пад прэсам чужой тыпова акупацыйнай унутранай палітыкі (асабліва ў вобласьці культуры). Мэта гэтай палітыкі, інсьпіраванай з усходу, — паступовая страта незалежнасьці і захоп нацыянальнай уласнасьці нашай краіны. Прызначэньне ў такіх умовах эканамічных санкцыяў (нібы супраць рэжыму) — гэта нож у горла дзяржавы, якую ў дадзеным выпадку цяжка аддзяліць ад акупацыйнага рэжыму. Уся ўлада і ўся народная маёмасьць знаходзяцца ў руках гэтага рэжыму. Прынцып змаганьня з мышамі шляхам спаленьня гумна з мышамі ці прынцып бальшавікоў — жаданьне паразы ў вайне сваёй краіне (заўважце, за нямецкія грошы) тут катэгарычна непрыймальны. Лявацкае разуменьне, што пад ціскам эканамічных санкцыяў зьбяднелы народ узбунтуецца і рэжым перакуліцца — наіўнае і памылковае. Усё якраз наадварот. Бедны народ траціць здольнасьць на асэнсаваную палітычную барацьбу і ня можа супрацьстаяць дыктатуры».
Пры гэтым Зянон Пазьняк лічыць, што «пагрозу незалежнасьці па-прапагандысцку выкарыстоўвае рэжым дзеля зьняцьця ўсіх санкцыяў. Інсьпіравана дзейнасьць лабістаў, квазіапазыцыі і цэлай катэгорыі «адбельвальнікаў», якія фармальна слушна кажуць аб агрэсіўных інтарэсах Расеі ў Беларусі, аб павелічэньні
эканамічнай залежнасьці ад Расеі, аб манапалізацыі палітычнага ўплыву з Усходу і г.д. Яны прапануюць узамен палітыку «дыялёгу» Захаду з антыбеларускім рэжымам, «дарожную карту», «пакрокавы плян», «мадэрнізацыю» яго палітычнай і эканамічнай сыстэмы, «лібэралізацыю», «дэмакратызацыю» і т.п. лінгвістычныя прыдумкі, мілыя для заходняга вуха, але абсалютна непрыдатныя ў дачыненьні да акупацыйнага рэжыму ў нашай краіне. Мы бачым тут тыповую праяву расейскай цыклічнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі: «санкцыі — дыялёг — санкцыі», вынікам якой павінна б стацца (згодна Масквы) захоп і забраньне беларускай нацыянальнай маёмасьці і легалізацыя рэжыму дзеля юрыдычнага замацаваньня расейскага рабаўніцтва».
Далей Пазьняк выказвае пазыцыю сваёй партыі, якая палягае на наступных прынцыпах:
«Эканамічных санкцыяў для Беларусі не павінна быць».
«Пазытыўным было б такое рашэньне, калі б Захад пакінуў і ўзмацніў палітычныя санкцыі супраць антыбеларускага рэжыму, якія выяўляюцца ў забароне ўезду ў заходнія краіны асобам, прыналежным да незаконнага перасьледу беларусаў і грамадзян Беларусі па палітычных... і нацыянальна-культурных матывах».
«Паміж Захадам (Эўразьвяз) і антыбеларускім рэжымам могуць адбывацца «перамовы». Слова «дыялёг» павінна быць выключана тут з палітычнага лексыкону. Тэрмін ёсьць неадэкватны».
«У перамовах Захаду з антыбеларускім рэжымам павінна быць выключана магчымасьць легалізацыі рэжыму і яго структураў узамен за саступкі ў правах чалавека і т.п. (Саступкі могуць быць вернуты рэжымам адным махам пасьля дасягненьня мэты)».
Завяршыў свой выступ Пазьняк наступнымі словамі: «Нагадаю, што ў 1990-91 гг. увесь Захад, пачынаючы ад прэзыдэнта Буша-старэйшага, выказаўся супраць незалежнасьці Беларусі. Усе яны глядзелі на Гарбачова і жадалі захаваць СССР («скопішча зла» па іхняй жа тэрміналёгіі). Мы, сябры Народнага Фронту, ня бачылі тады ў нас (і дзякуй Богу!) ніводнай заходняй палітычнай фізіяноміі. Але нам (верце мне) былі «да лямпачкі» усе іхнія заходнія меркаваньні. Беларусь мусіла стаць незалежнай, а СССР і КПСС — сканаць. Мы верылі ў гэта, змагаліся, скарысталі гістарычны момант і перамаглі. Верма — пераможам і цяпер», — завяршае тэкст выступу на сойме КХП-БНФ Зянон Пазьняк.
Далей лідэр КХП-БНФ канстатуе, што «эканамічныя санкцыі супраць Беларусі (гэта значыць нібы супраць рэжыму Лукашэнкі) патрэбныя найперш Маскве. Яна ж падтрымлівае і цыклічнасьць санкцыяў (гэта значыць, у адпаведны момант
Санкцыі ўзмацняюць уплыў Масквы на антыбеларускі рэжым
Пазьняк перакананы, што «Беларусь знаходзіцца пад прэсам чужой тыпова акупацыйнай унутранай палітыкі (асабліва ў вобласьці культуры). Мэта гэтай палітыкі, інсьпіраванай з усходу, — паступовая страта незалежнасьці і захоп нацыянальнай уласнасьці нашай краіны. Прызначэньне ў такіх умовах эканамічных санкцыяў (нібы супраць рэжыму) — гэта нож у горла дзяржавы, якую ў дадзеным выпадку цяжка аддзяліць ад акупацыйнага рэжыму. Уся ўлада і ўся народная маёмасьць знаходзяцца ў руках гэтага рэжыму. Прынцып змаганьня з мышамі шляхам спаленьня гумна з мышамі ці прынцып бальшавікоў — жаданьне паразы ў вайне сваёй краіне (заўважце, за нямецкія грошы) тут катэгарычна непрыймальны. Лявацкае разуменьне, што пад ціскам эканамічных санкцыяў зьбяднелы народ узбунтуецца і рэжым перакуліцца — наіўнае і памылковае. Усё якраз наадварот. Бедны народ траціць здольнасьць на асэнсаваную палітычную барацьбу і ня можа супрацьстаяць дыктатуры».
Пры гэтым Зянон Пазьняк лічыць, што «пагрозу незалежнасьці па-прапагандысцку выкарыстоўвае рэжым дзеля зьняцьця ўсіх санкцыяў. Інсьпіравана дзейнасьць лабістаў, квазіапазыцыі і цэлай катэгорыі «адбельвальнікаў», якія фармальна слушна кажуць аб агрэсіўных інтарэсах Расеі ў Беларусі, аб павелічэньні
Мы бачым тут тыповую праяву расейскай цыклічнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі: «санкцыі — дыялёг — санкцыі