На працэсе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым 12 красавіка будуць апытаныя супрацоўнікі замежных амбасадаў Беларусі, паведамляе карэспандэнт Свабоды з судовай залі. Верагодна, як заявіў адвакат Павал Піваварчык, гэта будуць супрацоўнікі амбасадаў у Нямеччыне і Аўстрыі.
Паводле вэрсіі сьледзтва, фуршэты на тэрыторыі замежных амбасадаў, у якіх удзельнічаў Аляксандар Варламаў, фінансаваліся за дзяржаўны кошт і былі арганізаваныя амбасадамі, у той час як Аляксандар Варламаў у сваіх паказаньнях сьцьвярджае, што ён фінансаваў і арганізоўваў гэтыя фуршэты за свае сродкі.
Колькі ўсяго супрацоўнікаў амбасадаў будзе апытана, пакуль невядома.
У чацьвер у судзе над Варламавым былі дапытаныя ў якасьці сьведак былыя рэктары БДУ Аляксандр Казулін і Васіль Стражаў. Большасьць адказаў Казуліна на пытаньні пракурора была аднолькавай: «Я ня памятаю».
Як піша Tut.by, Казулін ня ведаў, ці былі заняткі з мадэлямі-пачаткоўцамі ў БДУ платнымі. Калі ж Казуліну прад’явілі шэраг дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць супрацоўніцтва БДУ з Universum Models і «Агенцтвам моды Сашы Варламава», сьведка паведаміў — подпіс не яго, магчыма, паперы візаваў прарэктар, які адказвае за дадзены кірунак, але хто менавіта, Казулін не патлумачыў.
«Ці памятаеце вы момант нашага знаёмства на конкурсе „Міс БДУ“?» — з надзеяй спытаў у Казуліна Варламаў, калі чарга дайшла да яго. — Я яшчэ казаў, што мяне запрасілі ў Бэрлін, і магу зьехаць, а вы адгаворвалі — нельга зьяжджаць, калі столькі зроблена«.
Сьведка гэтага ня памятаў, але зьдзівіўся такой доўгай памяці абвінавачанага.
«Я два гады ў турме», — патлумачыў Варламаў.
«А я два з паловай быў, і што? — адрэагаваў Казулін. — Вы сёньня задаяце мне пытаньні, па якіх не напісалі ні адной службовай запіскі. Гэта найгрубейшае парушэньне чалавека, які бачыць праблемы і не рэагуе на іх. Калі вы працавалі ў БДУ, то былі надзеленыя паўнамоцтвамі, гэта былі вашы пляны. Для іх рэалізацыі любой дзяржаўнай структуры трэба ліст. А вы зараз спрабуеце адгарадзіць віну ад сябе. Гэта непрыгожа. А калі, як вы кажаце, мастацкі кіраўнік не павінен займацца гэтымі пытаньнямі, трэба было знайсьці чалавека і папрасіць яго ўзяць на сябе адміністрацыйную і гаспадарчую дзейнасьць».
Калі ж Варламаў вырашыў высьветліць у сьведкі, зь якой мэтай «ствараюцца загады, калі яны ня маюць на ўвазе ні зарплаты, ні штатнага раскладу», Казулін раздражнёна кінуў: «Такіх людзей, як вы, трэба кантраляваць вельмі жорстка».
У адрозненьне ад Казуліна, Васіль Стражаў, які займаў пасаду рэктара ў 2003–08 гадах, казаў пра дзейнасьць мастацкага кіраўніка Universum Models з павагай:
«Варламаў — прафэсіянал, які шмат зрабіў. Магу толькі дзівіцца яго выносьлівасьці. Ведаю, што такое вывезьці каманду за мяжу або правесьці мерапрыемства. Ён быў стрыжнем, аднаму чалавеку гэта не пад сілу».
Варламаву прад’яўлена абвінавачваньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх махлярства і крадзёж у асабліва буйным памеры. Саша Варламаў прызнаў сваю віну толькі ў нясплаце падаткаў.
Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» арыштавалі ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваюць пад вартай.
Судзьдзя на працэсе — Надзея Навіцкая.

Калі, як вы кажаце, мастацкі кіраўнік не павінен займацца гэтымі пытаньнямі, трэба было знайсьці чалавека і папрасіць яго ўзяць на сябе адміністрацыйную і гаспадарчую дзейнасьць