КДБ лічыць фотаальбом Belarus Press Photo экстрэмісцкім і хоча гэта даказаць праз суд. Абсурд? Расправа за непрывабную для ўладаў праўду? Яшчэ адзін крок да абмежаваньня свабоды прэсы і творчасьці? Увогуле, ці можа быць экстрэмісцкім хранікальны фотаздымак? А ўсё праўдзівае ці крытычнае, але непрыемнае ўладам, — графіці, карыкатуры, мультфільмы, песьні,— таксама можна назваць экстрэмізмам? Нарэшце, чаму узьнікла гэтая справа аб экстрэмізьме і якія яна, як і ёй падобныя, могуць мець наступствы?
На гэтыя пытаньні адказваюць фотажурналіст Сяргей Гудзілін і праваабаронца Ўладзімер Лабковіч. Вядоўца — Вячаслаў Ракіцкі.
На гэтыя пытаньні адказваюць фотажурналіст Сяргей Гудзілін і праваабаронца Ўладзімер Лабковіч. Вядоўца — Вячаслаў Ракіцкі.