Гэтак вынікае са справаздачы, якую падрыхтавалі экспэрты брытанскага тыднёвіка The Economist.
Шматлікія азіяцкія і афрыканскія краіны, лічаць экспэрты The Economist, выкарыстоўваюць кітайскія тэхналёгіі, якія даюць доступ да інтэрнэту і адначасова кантралююць яго выкарыстаньне, піша брытанскі часопіс. Некаторыя краіны Сярэдняй Азіі, як мяркуецца, дадаткова выкарыстоўваць расейскія тэхналёгіі сачэньня за інтэрнэтам. Нешматлікія, такія як Туркмэністан, аддаюць перавагу паўночнакарэйскай мадэлі, у якой мала хто мае права выходзіць у інтэрнэт.
У Расеі, Нігерыі, Віетнаме і іншых краінах ўлады аплачваюць адмысловых блогераў, якія пішуць блогі і пакідаць камэнтары ў падтрымку палітыкі ўраду, пераняўшы гэтую тактыку ад Кітаю. Паводле справаздачы The Economist, Беларусь, Эфіёпія, Іран і іншыя краіны, як мяркуецца, выкарыстоўваюць тэхналёгію кантролю і фільтрацыі сеціўных пакетаў паводле іх зьместу (Deep Packet inspection).
Deep Packet Inspection (скар. DPI) — тэхналёгія назапашваньня дадзеных, праверкі і фільтрацыі сеткавых пакетаў паводле іх зьместу. У адрозьненьне ад брандмаўэраў, Deep Packet Inspection аналізуе ня толькі загалоўкі пакетаў, але і поўнае змесьціва трафіку. Deep Packet Inspection здольная выяўляць і блякаваць вірусы, фільтраваць інфармацыю, якая задавальняе зададзеным крытэрам.
Справаздача The Economist згадвае рэйтынг краінаў, складзены дасьледнікамі інтэрнэту з кампаніі Renesys, адносна «рызыкі адключэньня ад інтэрнэту». У 61 краіне, у якіх толькі адзін або два інтэрнэт-правайдэры, рызыка такога адключэньня ацэньваецца кампаніяй Renesys як вельмі высокая. У далейшых 72 краінах (сюды патрапляе і Беларусь), рызыка адключэньня характарызуецца як значная.