Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк»: беларускамоўныя кіёскі з часам будуць


У «Беларусбанку» заяўляюць, што выкарыстаньне беларускай мовы ў інфакіёсках банку — пытаньне вырашальнае.

«Беларускамоўныя інфакіёскі з часам будуць, над гэтым пытаньнем працуем. Тут жа справа ня толькі ў банку. Мы ажыцьцяўляем гэтую паслугу. Але банк жа ня будзе займацца перакладамі. Дагэтуль як бы не было патрэбы, бо ўсё справаводзтва ў нас робіцца на рускай мове. Цяпер мы рыхтуем ліст на Нацыянальны банк, каб ён зьвярнуўся да пастаўшчыкоў паслуг, каб тыя арыентаваліся на беларускую мову. І няхай тады да нас прыходзяць гэтыя паперкі па-беларуску. У нас жа банкаматы па-беларуску працуюць і кліенты карыстаюцца беларускай мовай», — сказала карэспандэнту Свабоды прадстаўніца прэс-службы Ларыса Грынько.

Кліенты зьвярнуліся да кіраўніцтва «Беларусбанка» з просьбай дадаць беларускую мову ў мэню інфакіёскаў, бо дагэтуль там была толькі расейская мова. Яны адзначылі, што беларуская мова таксама дзяржаўная і што вялікая колькасьць кліентаў ёй карыстаецца ў штодзённым жыцьці.

«Просім вас як мага хутчэй зрабіць магчымым карыстаньне інфакіёскамі, сэрвісамі „Інтэрнэт-банкінг“, „М-банкінг“ на беларускай мове, а таксама зрабіць беларускамоўную вэрсію сайта „Беларусбанка“ беларускамоўнай», — гаворыцца ў лісьце.

Пад ім сабрана ў сацыяльных сетках каля дзьвюх тысяч подпісаў.

«Да нас зьвярнуўся нейкі Дзьмітрый, у якога, відаць, няма праблемаў, апроч як інтэрфэйс на беларускай мове, і мы яму адказалі, што беларускамоўныя інфакіёскі з часам будуць», — сказала спадарыня Грынько.

Кліент "Беларусьбанку" Дзьмітры Курза некалькі месяцаў дамагаеццца ад гэтага банку даданьня беларускай мовы ў меню інфакіёскаў і іншыя сэрвісы. Ён ініцыяваў збор подпісаў пад адправеднай пэтыцыяй.

Сёньня ад 20 да 21 гадзіны Дзьмітры Курза будзе госьцем у жывым эфіры Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG