Ён заяўляе, што дабрахавотна звальняецца на знак пратэсту «супраць незаконнага перасьледу выкладчыкаў за іх грамадзкія погляды і права свабодна выказваць свае меркаваньні». Ігар Кузьмініч працуе на юрыдычным факультэце на кафэдры тэорыі дзяржавы і права.
Кузьмінічу сорак адзін год, у яго двое непаўнагадовых дзяцей. Ён размаўляе па-беларуску і выкладае студэнтам на беларускай мове. У адкрытым лісьце ён тлумачыць, што летась моцна зьмянілася стаўленьне да яго з боку ўнівэрсытэцкай адміністрацыі «за погляды, за грамадзкую пазыцыю, якія адлюстраваныя ў ягоных казках і эсэ» у «жывым журнале».
Ігар Кузьмініч патлумачыў Радыё Свабода:
«Я, канечне, зьбіраўся надалей працаваць ва ўнівэрсытэце. Але мне здаецца, што несправядліва, калі за казку або за іншы матэрыял, выстаўлены ў інтэрнэце, можна атрымаць непрыемнасьці на працы. Таму я зьвярнуўся да старшыні аблвыканкаму з тым, каб ён разабраўся ў гэтай сытуацыі. Паколькі я ведаю, што мой выпадак не адзінкавы. Я думаю, ён можа гэта зрабіць і спыніць непрыемнасьці, якія ёсьць у іншых выкладчыкаў».
Аднак сам Кузьмініч вырашыў звольніцца:
«Бо ня бачу магчымасьці працаваць. Я разумею, што як толькі скончыцца мой кантракт, мяне звольняць. Няма сэнсу проста сядзець і чакаць, калі гэты час прыйдзе. Я думаю, трэба свой лёс у свае рукі браць. Акрамя гэтага, я хацеў бы сыходзіць не як ахвяра, а проста сысьці па-мужчынску, скажам так».
Кантракт зь Ігарам Кузьмінічам заканчваецца толькі цераз год — увесну 2014 году. Радыё ён таксама сказаў, што калі пачаліся непрыемнасьці з начальствам, істотна зьменшыўся ягоны заробак. На грошы, якія яму цяпер плацяць, цяжка ўтрымліваць сям’ю, кажа выкладчык.
Адна з казак Кузьмініча называецца «Хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом», у ёй ёсьць такія словы:
«Разьехаліся Белы і Чорны рыцары ды пачалі біцца не на жыцьцё, а насьмерць. Белы рыцар нясе з сабой сьвятло, а Чорны цемру. Толькі тут на Зямлі Сьвятло аддзялілася ад Цемры і яны пачалі змагацца між сабой. Сьвятло-дабро пачало супрацьстаяць Цемры-злу. Сьвятло бароніць людзей і ўсё жывое, а зло спрабуе яго зьнішчыць. (...) Белы рыцар сын Сьвета, які нясе сьвятло, цеплыню, жыцьцё, змагаецца са злом. Бяз нашага Белага рыцара цемра і страх апанавалі б Зямлю. Толькі Белы рыцар здольны абараніць усё жывое на Зямлі ад загібелі. Белы рыцар на белым кані, з белым мячом і ёсьць наш знак, наш герб».