Юрый Дорн: «Трэба падзякаваць Усявышняму»
29 сакавіка старшыню юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юрыя Дорна прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў, але апраўдалі паводле абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Яго пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі. Аднак паколькі ён год адбыў пад вартай, яму гэта залічы паводле прынцыпу «адзін год за два».