У рэакцыі на тагачасны эканамічны крызіс беларуская эканоміка прадэманстравала адрозьненьне ад ўсіх суседзяў. Калі суседзі рэагавалі на зьніжэньне попыту і пагаршэньне кан’юнктуры зьніжэньнем вытворчасьці, то беларуская прамысловасьць запаўняла сваёй прадукцыяй склады. Менавіта гэты паказьнік, які наагул ня ўлічваецца ў нацыянальнай статыстыцы суседзяў па ўсім пэрымэтры Беларусі, стаў індыкатарам тагачаснага крызісу.
Самыя высокія значэньні паказьніка былі ў разгар крызісу, зьніжэньне яго азначала паляпшэньне сытуацыі.
У 2011-2012 гадах паказьнік складзкіх запасаў вагаўся ў дыяпазоне 50-60% ад месячнай вытворчасьці. Крызіс 2011 году меў іншую прыроду, чым папярэдні 2009 году, і не суправаджаўся ростам складзкіх запасаў.
А сёлета — імклівы рост. Гэта яшчэ не паказьнікі 2009 году, але ўжо выхад за межы таго, што было два апошнія гады.

Месяц | 01’09 | 02’09 | 03’09 | 04’09 | 05’09 | 06’09 | 07’09 | 08’09 | 09’09 | 10’09 | 11’09 | 12’09 |
Складзкія запасы як доля ад сярэдняй месячнай вытворчасьці | 61.1 | 84.6 | 91.3 | 91.8 | 93.2 | 94.9 | 94.6 | 88.3 | 80.2 | 77.8 | 76.7 | 75.7 |