Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа высьвятляе, што для яе Беларусь


Юстас Палецкіс
Юстас Палецкіс

18 сакавіка пачаўся візыт у Беларусь дакладчыка Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстаса Палецкіса.

Як паведамілі карэспандэнту Свабоды ў літоўскім бюро эўрапарлямэнтара, у яго заплянаваны шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі. 18 сакавіка ён сустракаецца зь лідэрам партыі «Справядлівы сьвет» Сяргеем Калякіным і адным зь лідэраў БХД Віталём Рымашэўскім. Візыт працягнецца да 21 сакавіка.

Раней эўрапарлямэнтар распавёў карэспандэнту Свабоды, што займаецца падрыхтоўкай паведамленьня пра сувязі і дачыненьні паміж ЭЗ і Беларусьсю, якое будзе абмеркаванае вясной у камітэтах Эўрапарлямэнту, а галасаваньне плянуецца правесьці ўвосень.

«Было вельмі шмат рэзалюцыяў па канкрэтных пытаньнях: парушэньні правоў чалавека, арышты, не зусім празрыстыя выбары і гэтак далей. А вось такога абагульняльнага дакумэнту пра дачыненьні наагул не было. Таму гэтая неабходнасьць насьпела. Гэта будзе агульны дакумэнт Эўрапарлямэнту, і ў фракцыі сацыялістаў я прызначаны галоўным дакладчыкам», – сказаў эўрапарлямэнтар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG