Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі павесіўся чыноўнік


Прывакзальная плошча ў Гомелі
Прывакзальная плошча ў Гомелі

У Гомелі ў кватэры жонкі 15 сакавіка знойдзены мёртвым у пятлі былы першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Анатоль Чысьцік. Пра гэта паведаміла рэгіянальнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Анатолю Чысьціку споўнілася 54 гады. Родам ён з Лоеўскага раёну. Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту. Прафэсія – інжынэр-будаўнік. Да прызначэньня на пасаду першага намесьніка старшыні ў пытаньнях будаўніцтва ачольваў прадпрыемства «Інстытут «Гомельграмадзянпраект».

Пасьля арышту у мінулым годзе старшыні гарвыканкаму Віктара Піліпца ў зьвязку з «кватэрнымі махінацыямі» Чысьцік нейкі час выконваў яго абавязкі. Паводле неафіцыйных зьвестках, затрымліваўся праваахоўнымі органамі ў той жа «кватэрнай справе». Урэшце вярнуўся на сваю папярэднюю працу, зь якой прыкладна тыдзень таму звольніўся.

У гарвыканкаме Анатоль Чысьцік быў куратарам будаўнічай галіны.

На думку сьледчых органаў, сьмерць былога гарадзкога чыноўніка ня носіць крымінальнага характару. Асноўная вэрсія – самагубства.


***

У студзені гэтага года скончыў самагубствам падпалкоўнік аршанскага дэпартамэнту «Ахова» Ўладзімер Міхалік. Падпалкоўнік Міхалік застрэліўся з табэльнай зброі ў працоўным кабінэце.

Летась застрэліўся былы кіраўнік раённага КДБ, падпалкоўнік Аляксандар Казак. Гэтае самагубства, якое хавалі, стала прычынай адстаўкі былога кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава.

Па неафіцыйнай інфармацыі, спрабаваў скончыць самагубствам, ўскрыў сабе вены, былы першы намесьнік кіраўніка справамі прэзыдэнта Анатоль Дазораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG