«Збудавалі царкву разам!» — гэты саракамэтровы надпіс на агароджы новазбудаванай сьвятыні немагчыма не заўважыць пры ўезьдзе ў Горадню. У будаўніцтве храма Ўсіх беларускіх сьвятых, дзе багаслужбы адбываюцца па-беларуску, самы чынны ўдзел браў гарадзенскі бізнэсовец і краязнавец Валянцін Дубатоўка, зь якім мы сустрэліся каля царквы.
— Валянцін, а чыя гэта была ініцыятыва — збудаваць царкву Ўсіх беларускіх сьвятых?
— Гаварыць пра сябе як пра галоўнага ініцыятара, ды яшчэ ў царкве, ня варта. Усё адбывалася паводле Божага провіду. Спачатку стварылася ініцыятыўная група, куды ўваходзілі мы з маім сябрам Віктарам Каладзкім. Трэба было выбраць месца для будаўніцтва, знайсьці бацюшку, каб ён быў, безумоўна, беларускамоўны і ставіўся прыхільна да беларушчыны. Будаўніцтва пачалося прыканцы 90-х. Прызнаюся, было цяжкавата. Мы ад пачатку не зьбіраліся будаваць невялічкую цэркаўку, каб адзначыцца, а была задума збудаваць храм Усіх беларускіх сьвятых, каб яго бачылі здалёку. Сродкаў было патрачана шмат, але гэта ня толькі нашыя сродкі. Мы былі толькі пачынальнікамі, а потым далучыліся да гэтай справы другія прадпрымальнікі, нават некаторыя дзяржаўныя фірмы давалі грошы.
— Царква стаіць у вельмі неспакойным месцы — на скрыжаваньні вуліцы Янкі Купалы і дарогі на Ваўкавыск, Масты, Слонім. Чаму менавіта тут было вырашана збудаваць царкву?
— На гэтым месцы, у лясочку побач з царквой, падчас Другой сусьветнай вайны загінула вельмі шмат вайскоўцаў. Да таго ж, пасьля вайны, тут недалёка прайшла дзяржаўная мяжа — проста па людзях, па сэрцах, разьбіла шмат сем’яў. І людзі хадзілі праз мяжу да сваякоў, а іх лавіла НКВД і расстрэльвала. Тут шмат забіта народу, пераважна людзей бязьвінных. Іх пасьля вайны лічылі шпіёнамі, а гэта былі звычайныя людзі. Іх тут вельмі шмат забіта. Гэтае месца — нашыя гарадзенскія Курапаты.
— Царква ўсіх беларускіх сьвятых нават на першы погляд адрозьніваецца ад праваслаўных стандартаў. Вы настойвалі на гэтых архітэктурных адметнасьцях?
— Царква ўяўляе зь сябе сучасную копію былой Каложы. Не цяперашняй Каложы, а старажытнай. Усе атрыбуты, якія мы тут цяпер бачым, нагадваюць старую Каложу. Нават купалы, хоць былі, скажам так, настойлівыя прапановы паставіць «цыбуліны», захоўваюць адметны бізантыйскі стыль, чым і была адметная Каложа. І самае галоўнае — крыж Еўфрасіньні Полацкай, вымураваны на фасадзе храма. Ён зьявіўся дзякуючы дабраславеньню архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Сёньня ўсе, хто ўяжджае ў Горадню з боку Ваўкавыску і Беластоку, і ўвесь горад бачаць, што на царкве Ўсіх беларускіх сьвятых — Еўфрасіньнеўскі крыж.
— А якая мова выкарыстоўваецца ў царкве падчас багаслужбаў?
— Беларуская і расейская. З дабраславеньня Ўладыкі Арцемія, з удзелам айца Анатоля Ненартовіча ў Горадні беларускамоўныя багаслужбы былі распачатыя спачатку ў Каложы, а потым і ў гэтым храме. І трэба адзначыць, гэта быў першы выпадак у Беларусі, калі сам архіепіскап правіў па-беларуску. Спачатку думалі, што людзі ня будуць хадзіць на беларускія службы, што будуць супраціўляцца. Але нічога падобнага не было. Людзі хадзілі, і ніхто ніколі не запратэставаў супраць беларускай мовы ў царкве. Спачатку маліліся каля асьвечанага крыжа, які быў прынесены сюды з Каложы хрэсным ходам. Тут быў невялічкі прыходзік, айцец Анатоль служыў пад дажджом, зьбіралася па 5-6 чалавек. А сёньня, калі мы ідзем хрэсным ходам ад Каложы да царквы Ўсіх беларускіх сьвятых, да нас далучаюцца тысячы людзей! Беларуская мова — ня горшая за старажытнаславянскую ці царкоўнаславянскую. У наш храм прыходзяць і людзі, якія ўсё жыцьцё маліліся па-расейску, але прывыкаюць, і ў іх аніякіх пытаньняў не ўзьнікае.
— Я заўважыў, што нават звычайныя шыльдачкі ў царкве напісаныя па-беларуску, што вялікая рэдкасьць для праваслаўных храмаў.
— Тут трэба выказаць падзяку айцу Анатолю Ненартовічу і маладым сьвятарам, якія тут служаць. Яны ўвесь час падкрэсьліваюць, што гэта храм Усіх беларускіх сьвятых. Вакол царквы мы бачылі агароджу, на якой ад самага пачатку было напісана: «Пабудуем царкву разам!». І ніхто не сказаў, што трэба было напісаць па-расейску ці на якой іншай мове. А цяпер надпіс трохі іншы: «Пабудавалі царкву разам!». Тут усё арганічна. Калі бацюшка адчувае сябе часткай гэтага народу, ён павінен гаварыць па-беларуску.
— Але збудаваны з вашай дапамогай храм належыць Расейскай праваслаўнай царкве, фактычна — другой дзяржаве. Вас гэта не бянтэжыць?
— Тут я не згодзен. Царкоўны будынак знаходзіцца на беларускай зямлі, і забраць яго ніхто ня зможа, нават калі б вельмі хацеў. На фасадзе храма вымураваны Еўфрасіньнеўскі крыж — і гэтага забраць ніхто ня зможа. Нам, гарадзенцам, вельмі пашанцавала, што Ўладыка Арцемій вельмі прыязна ставіцца да ўсяго беларускага. Ён шмат што зрабіў у гэтым сэнсе. Таксама і айцец Анатоль, калі казаць пра гэтую царкву.
— Як вы лічыце, ці мае будучыню ў нашай краіне Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква?
— Я падтрымліваю ідэю аўтакефальнай царквы. Хоць сёньня ў нас рэчаіснасьць такая, што Беларуская праваслаўная царква адносіцца да Маскоўскага патрыярхату. І гэта трэба ўлічваць.
— Вы неаднойчы згадалі архіепіскапа Арцемія. Нядаўна выйшла ў сьвет кніга ягоных беларускамоўных пропаведзяў. Як вы думаеце, ці стане дзейнасьць Уладыкі Арцемія добрым прыкладам для ўсіх астатніх епіскапаў?
— За епіскапаў мне цяжка адказваць. Але я лічу, што Гарадзеншчына павінна быць удзячная Госпаду Богу, што ў нас ёсьць уладыка Арцемій. Гэта чалавек, які глядзіць на некалькі крокаў наперад. Гэта чалавек будучыні, які разумее, што будучыня — за беларушчынай. Ён ня толькі сам гаворыць па-беларуску, але і бацюшкам прышчапляе любоў да ўсяго беларускага. Дай яму Бог здароўя!
— Вы неяк расказвалі, што каб прыцягнуць моладзь да царквы, даводзілася займацца самай рознай каляцаркоўнай дзейнасьцю. Што гэта была за дзейнасьць?
— Цяпер мая дапамога тут ужо непатрэбная, бо пры царкве склаўся свой асяродак, які займаецца і каляцаркоўным жыцьцём. Але раней з дабраславеньня архіепіскапа і пры дапамозе і непасрэдным удзеле айца Анатоля мы ладзілі вандроўкі па гістарычных мясьцінах Беларусі. Уяўляеце сабе — едзе поўны аўтобус, 50 чалавек, і людзі бачаць, што ня толькі я як экскурсавод, але таксама і бацюшка, і пеўчыя размаўляюць па-беларуску. І гэта спрацоўвала. Звычайна, калі мы вярталіся з вандроўкі, то ўжо ўвесь аўтобус размаўляў па-беларуску! І гэта ўсё нармальна ўспрымалася і ўсім падабалася. І гэтак было шмат-шмат разоў. Мы наведалі і Крэва, і Гальшаны, і Ружаны, і Косава… Зь іншых «каляцаркоўных» імпрэзаў назаву Чытаньні Ларысы Геніюш, якія ладзіліся ў Каложы — ізноў жа з дабраславеньня архіепіскапа Арцемія.
— Чытаньні былі не адзінкавым чынам царквы па ўшанаваньні памяці Геніюш. Ведаю, што і тут вы не стаялі ўбаку.
— Да 90-годзьдзя Ларысы Геніюш мы выдалі кнігу паэткі ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» і ўсталявалі памятную шыльду ў зэльвенскай Сьвята-Троіцкай царкве. У праваслаўных храмах ніхто ніколі такога не рабіў, а нам Уладыка Арцемій дазволіў. А мітрапаліт Філярэт дазволіў усталяваць помнік паэтцы каля царквы (гэтым займаліся менскія прадпрымальнікі і Анатоль Белы). Разумееце, у чым рэч… Мы прыехалі на дзень, усталявалі шыльду ці помнік і паехалі. А ў Зэльве жывуць розныя людзі, і мясцовы бацюшка сочыць, каб ні мясцовыя ўлады, ні хуліганы не пашкодзілі помнік. Ён жа на тэрыторыі царквы. Я добра помню загад гарадзенскіх уладаў зьняць шыльду і прыбраць помнік Ларысе Геніюш. Але архіепіскап адстояў яго. Гэта прадбачлівы і валявы чалавек, які свае дабраславеньні не адмяняе.
— Апрача ўсяго вы займаецеся гістарычным краязнаўствам. Выдалі цікавую кнігу «Архіпэляг Сапегаў» — пра былыя ўладаньні славутага княскага роду. Калі б давялося выбіраць паміж краязнаўствам і прадпрымальніцтвам, што выбралі б?
— Калі б я стаў займаўся гісторыяй былых маёнткаў і фундацый Сапегаў, пакінуўшы прадпрымальніцтва, то гэта не паспрыяла б мне як дасьледчыку. Хутчэй, наадварот. Напрыклад, сёньня я магу аб’ехаць іх на машыне, а давялося б езьдзіць на ровары, потым на кані, а потым і пешкі хадзіць… На сёньняшні дзень займацца толькі дасьледаваньнямі немагчыма. Таму мушу сумяшчаць, каб зарабіць і на жыцьцё, і на выданьне тых рэчаў, якія дарагія майму сэрцу. Вы памятаеце, як мы сустракалі ў Горадні і Дзярэчыне князя Сапегу з Афрыкі? Я ягоныя вочы не забуду ніколі, як ён плакаў у дзярэчынскім касьцёле, дзякуючы нам за тое, што была дасьледаваная спадчына Сапегаў, усталяваная памятная шыльда… Вядома, добра было б займацца толькі дасьледаваньнем гісторыі, пісаць прозу ці вершы, але на сёньняшні час гэта немагчыма, таму даводзіцца сумяшчаць.

Едзе поўны аўтобус, 50 чалавек, і людзі бачаць, што ня толькі я як экскурсавод, але таксама і бацюшка, і пеўчыя размаўляюць па-беларуску