Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН: правы Каваленкі парушаныя не былі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Камітэт правоў чалавека ААН адмовіў віцебскаму сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку ў прызнаньні парушэньня яго грамадзянскіх і палітычных правоў.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», Сяргей Каваленка напісаў заяву ў Камітэт правоў чалавека ААН пасьля завяршэньня працэсу ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску. Гэты суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і супраціве міліцыянтам. Хуліганства выявілася ў тым, што 7 студзеня 2010 году ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой ёлцы.

Каваленка сьцьвярджаў, што суд адмовіў яму ў тым, каб выклікаць сьведкаў, чым былі парушаныя ягоныя правы, прадугледжаныя артыкулам 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Аднак камітэт ААН вырашыў, што прадстаўленыя судовыя матэрыялы не даюць падставаў лічыць правы актывіста парушанымі падчас судовага разбору. Апрача таго, камітэт ААН прызнаў, што актывіст вывешваў сьцяг на ёлцы, каб выказаць свае палітычныя перакананьні, але свабода выказваць свае думкі можа мець абмежаваньні, неабходныя для забесьпячэньня грамадзкага парадку.

За вывешваньне сьцяга Сяргею Каваленку прысудзілі абмежаваньне волі, так званую хатнюю хімію, а за парушэньне ўмоваў адбыцьця пакараньня яго пазбавілі волі. З турмы яго выпусьцілі пасьля таго, як ён напісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG