У Магілёве памёр старшыня рэлігійнай юдэйскай грамады Навум Ёфэ. Абаронец мясцовых габрэйскіх могілак, адзін з ініцыятараў усталяваньня памятнага знаку ахвярам Галакосту і даўні слухач Радыё Свабода спачыў сёньня ўначы на 72-м годзе жыцьця пасьля цяжкога анкалягічнага захворваньня.
У Магілёве Навума Абрамавіча Ёфэ запомняць як адраджэнца рэлігійнага юдэйскага жыцьця. На пачатку 90-х мінулага стагодзьдзя ён голасна запатрабаваў ад улады, каб габрэям вярнулі хоць адзін з ацалелых у горадзе будынкаў сынагог. У сваіх успамінах Навум Абрамавіч зазначае, што вяртаньне сынагогі — гэта наказ нябожчыка бацькі.
Стараста магілёўскай сынагогі Сымон Глазштэйн: «Ён хацеў, каб габрэйскія культура, якая мае тут вялікую гісторыю, мела працяг. Ён быў адным зь першых, хто тут, акрамя анэкдотаў пра габрэяў, пачаў казаць пра вялікую гісторыю. Часьцяком тады на яго паглядалі як на дзівака. Маўляў, ну, што ён там пра гэта рупіцца, можа ж зьехаць? І тое, што сёньня ў Магілёве ёсьць сынагога, ёсьць габрэйскае жыцьцё і такім чынам поўніцца наша агульнае беларускае жыцьцё, у гэтым вялікая заслуга Навума Абрамавіча».
Навум Ёфэ нарадзіўся ў Куйбышаве 6 верасьня 1941 году. Туды цяжарнай пасьпела эвакуявацца з Магілёва ягоная маці з часткай сям’і. Пасьля вайны Ёфэ вяртаюцца ў Магілёў.
Са школьных гадоў Навума Ёфэ знаў магілёўскі журналіст Генадзь Суднік:
«Я памятаю той час, калі ідзеш сквэрам і чуеш, як людзі гавораць на ідышы. І Навум быў яркім прадстаўніком гэтай часткі культуры і характараў. Ён да сябе гэтым выклікаў безумоўную павагу. Ён заўсёды заставаўся яўрэем, які апякуецца захаваньнем нашай агульнай памяці. У знаках таго, што мы тут заўжды жылі разам — у мэмарыяльнай дошцы, у нашым знакамітым камені ў памяць пра гэта — рухавіком гэтага быў Навум».
Як згадваў Навум Ёфэ, дом ягоных родзічаў стаяў непадалёк ад таго месца, дзе фашысты зьбіраліся зрабіць уваход у гета. Цяпер тут памятны знак «У памяць пра габрэяў — ахвяраў нацызму». Калі яго залілі фарбай, Ёфэ запатрабаваў ад улады, каб факт апаганьваньня быў расьсьледаваны як мае быць. Дажыць, аднак, да аднаўленьня пашкоджанага каменя з высечанымі на ім далонямі яму не ўдалося. Магілёўскі скульптар Андрэй Вераб’ёў, які зрабіў памятны знак, кажа:
«Гэта быў апантаны чалавек. Дужа актыўны. Узяўся ён прывесьці ў парадак габрэйскія могілкі. Гэта было дужа цяжка. Гэта тады было страшнае месца. Знайсьці людзей, якія б далі на тое грошы, было дужа няпроста. А ён умеў гэта рабіць. Нават толькі тое, што ён абгарадзіў могілкі, зрабіла зь іх сапраўды могілкі, а ня нейкі там кавалак краявіду, куды страшна было заходзіць».
Да апошняга дня жыцьця Навум Абрамавіч Ёфэ заставаўся адданым сваёй справе. Пахаваюць яго 6 сакавіка на габрэйскіх могілках, якія ён бараніў ад апаганьваньня.

Ён заўсёды заставаўся яўрэем, які апякуецца захаваньнем нашай агульнай памяці