Павал Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне, працягвае ліставацца шмат з кім з дзейных палітыкаў, актывістаў БХД і палітвязьняў. Паводле Паўла Севярынца, ён трывала атрымлівае лісты ад Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага. Вось што Павал распавёў пра гэтае ліставаньне.
«Самы гумарны і бадзёры — гэта Дашкевіч. Хлопец проста сьвеціцца. У Лобава такі засяроджаны, ваярскі дух. Аўтуховіч хутчэй робіць ўражаньне сталага дасьведчанага чалавека, які ніводнага слова не скажа на вецер. А Алесь Бяляцкі вельмі цікава і рамантычна піша нават пра простыя, бытавыя рэчы: пра тую ж сталоўку, ці працу. Ці пра надвор’е.»
Паводле Паўла Севярынца, з лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам яны часта дзеляцца ацэнкамі становішча ў краіне, пры гэтым карыстаюцца пэўнымі моўнымі прыёмамі. Эдуард Лобаў раіцца з Севярынцам адносна кніг, якія можа прачытаць ў турэмнай бібліятэцы. Цікавыя жыцьцёвыя разважаньні атрымлівае Павал Севярынец ад вязьня гарадзенскай турмы, прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. З Алесем Бяляцкім яны абменьваюцца ўражаньнямі ад прачытаных кніг ды артыкулаў.
Пра сябе Павал Севярынец паведаміў, што пачуваецца нармальна. На працы ў яго зараз, як сказаў палітвязень, «зацішша перад бурай»: праз два тыдні ў мясцовых гаспадарак пачнецца пасяўная, а пакуль ідзе спакойная падрыхтоўчая праца. Наведнікаў на складзе запчастак, дзе працуе Павал, няшмат. «У камэндатуры таксама ўсё спакойна. Наводзяць парадак, чакаючы праверку, але праверка не прыяжджае», — кажа Павал Севярынец пра спэцкамэндатуру ў вёсцы Куплін, дзе ён мусіць знаходзіцца яшчэ 8 месяцаў.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч пакараны годам зьняволеньня за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі і ўтрымліваецца ў гарадзенскай турме. Там жа адбывае 5 год зьняволеньня за захоўваньне патронаў прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады нібыта за хуліганства, яго трымаюць ў калёніі ў Івацэвічах. Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі адбывае 4, 5 года зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы ў бабруйскай калёніі.