1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў урад за пасіўнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, няўменьне працаваць на папярэджаньне нэгатыўных зьяў:
«З такім стылем працы, павінен вам наўпрост сказаць, па-мужчынску, вы, паважаныя члены ўраду, доўга не пратрымаецеся», — папярэдзіў беларускі кіраўнік. Ці патрэбная Лукашэнку адстаўка ўраду, пры якіх умовах яна можа стаць рэальнасьцю? Ці ня выклікана пасіўнасьць ураду проста той сыстэмай улады ў Беларусі, пры якой усё вырашаюць прэзыдэнцкія структуры?
На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: «Ужо ня першы раз кіраўнік дзяржавы даволі рэзка крытыкуе ўрад, але пра нейкія радыкальныя кадравыя зьмены ў Савеце міністраў даўно не чуваць. Ці патрэбная цяпер Аляксандру Лукашэнку адстаўка ўраду? І пры якіх абставінах яна можа стаць рэальнасьцю?»
Чавусаў: «Гэтая жорсткая крытыка ўраду выконвае ў першую чаргу функцыю забесьпячэньня іміджу Лукашэнкі як такога суворага кіраўніка, сапраўднага гаспадара, які пагражае пакараньнем нядбайным выканаўцам. У 2012 годзе, нягледзячы на пэўнае паляпшэньне эканамічных умоваў, эканамічнае самаадчуваньне насельніцтва ня вылілася ў паляпшэньне рэйтынгу і іміджу ўлады, як гэта бывала раней. Людзі па-ранейшаму адчуваюць трывогу, баяцца дэвальвацыі і новага вітка крызісу.
У такіх умовах адстаўка ўраду магла б толькі падштурхнуць такія нэгатыўныя прадчуваньні. Адстаўка ўраду — гэта заўжды нешта надзвычайнае. Зь іншага боку, пагрозы ўраду з боку Лукашэнкі — у такой форме гэтая рыторыка хутчэй павінна супакоіць насельніцтва. Маўляў, Лукашэнка сочыць за тым, што робіць урад, пагражае ім, і цяпер яны будуць працаваць добра. Гэта той стыль кіраваньня, які звыклы для беларускай адміністратыўна-каманднай сыстэмы і значнай часткай насельніцтва ўспрымаецца як нармальны».
Цыганкоў: «Лукашэнка раскрытыкаваў урад за пасіўнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, няўменьне працаваць на папярэджаньне негатыўных зьяў. Але ці ня ёсьць гэтыя якасьці ўраду заканамерным вынікам той сыстэмы кіраваньня, пры якой усё вырашаюць прэзыдэнцкія структуры, а ўрад толькі выконвае іхнія ўказаньні?»
Чавусаў: «Беларуская сыстэма кіраваньня ня мае аналягаў у сучаснай Эўропе, у Беларусі ўрад падсправаздачны прэзыдэнту. У гэтым сэнсе, сапраўды, недарэчна крытыкаваць урад за пасіўнасьць, безыніцыятыўнасьць — бо гэта сутнасьць беларускай сыстэмы кіраваньня.
Аднак гэтая сыстэма цяпер сустракаецца зь вялікімі выклікамі — у першую чаргу з агрэсіўнымі памкненьнямі Расеі захапіць ласыя кавалкі беларускай уласнасьці. І мне падаецца, што цяпер вырашаецца, хто будзе кіраваць урадам у сытуацыі, калі асноўным пытаньнем будзе прыватызацыя. Што прадаваць, што не аддаваць, за што чапляцца? У такой сытуацыі постаць кіраўніка ўраду даволі важная, але разам з тым яна мае і найбольш шанцаў стаць „ахвярным казлом“».