Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічае ў пасяджэньні ўраду па выніках працы эканомікі ў 2012 годзе і плянах на 2013-ты.
«Сытуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная ў гэтым годзе. Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўраду!», — цытуе Лукашэнку БелТА.
У той жа час Лукашэнка адзначыў, што сытуацыя ў краіне не так дрэнная, што ўдалося замацаваць пазытыўныя тэндэнцыі ў шэрагу сфэраў.
Лукашэнка заявіў што ў 2013 годзе, «вырашальным для пяцігодкі», «важна вызначыцца і, вызначыўшыся, папрацаваць так, каб праз два — два з паловай гады, калі мы зьбярэмся перад усім народам на Ўсебеларускі народны сход, не так было сорамна».
Афіцыйная статыстыка падае, што летась рост ВУП склаў 1,5 працэнта замест 5—5,5 працэнта паводле афіцыйнага прагнозу.
Лукашэнка раскрытыкаваў урад за пасіўнасьць, адсутнасьць ініцыятывы, няўменьне працаваць на папярэджаньне негатыўных зьяў:
«Вы, як заўсёды, чакаеце указаньняў і даручэньняў ад прэзыдэнта, замест таго, каб самім своечасова вырашаць, праблемы якія ўзьнікаюць. Мне даводзіцца пастаянна падштурхоўваць выканаўчую вэртыкаль. Толькі пасьля жорсткіх патрабаваньняў ўрад і Нацыянальны банк пачынаюць дзейнічаць, ды і то не заўсёды так, як трэба, і ў поўным аб’ёме».
"З такім стылем працы, павінен вам прама сказаць, па-мужчынску, вы, паважаныя члены ўрада, доўга не пратрымаецеся«,— папярэдзіў Лукашэнка:
«Вы загразьлі ў незьлічоных шматгадзінных нарадах, дзе вырашэньне пытаньня проста тоне».
Лукашэнка заявіў аб «прафанацыі» ўраду ў выкананьні ягоных даручэньняў, валакіты, зрыву тэрмінаў рэалізацыі .
«Галоўная прычына зрыву тэрмінаў — пасіўнасьць і невысокі ўзровень дысцыпліны. Так справа не пойдзе! Выканальніцкая дысцыпліна — закон для ўсіх. Калі не памяняеце стыль працы і сытуацыя ў рэальным сэктары працягне разьвівацца гэтак жа, як у канцы 2012 і пачатку гэтага года, — прагноз 2013 года вы можаце зноў пасьпяхова праваліць».
«Пакуль агульная ацэнка — нездавальняюча!» — ацаніў Лукашэнка працу ўраду.

Лукашэнка: урад пасіўны, безадказны і няўмелы