«Замест таго каб вырашаць праблемы, пачынаючы ад спорту і сканчаючы аховай здароўя, вы недзе спрабуеце прыгожа і пышна выступіць у сродках масавай інфармацыі, часам недарэчна. І нешта заяўляеце, ад чаго баламуціца ўся краіна», — так ахарактарызаваў Аляксандар Лукашэнка мэдыйную актыўнасьць віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка. Ва ўрадзе Тозік адказны за сацыяльныя праблемы.
«Па 5 тысяч за наведваньне паліклінікі, а тыя, хто паляць, хай кампэнсуюць расходы на лячэньне».
Такую ініцыятыву Тозік зрабіў, каб беларусы меней хадзілі па дактарах. Па ягоных дадзеных, 30-40% наведваньняў паліклінік адбываюцца без канкрэтнай нагоды.
* * *
«Адмяніць вечаровыя школы і вучэбна-вытворчыя камбінаты — і падвысіць заробкі настаўнікам» (6 лютага на калегіі Міністэрства адукацыі).
* * *
«Прымусіць утрымліваць старых бацькоў. — Калі працаздольны чалавек ня хоча падтрымліваць сваіх старых бацькоў, то яго трэба прымусіць. А не перакладаць гэты абавязак на дзяржаву». (8 лютага на паседжаньні калегіі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны).
* * *
«Бацькі мусяць цалкам аплочваць харчаваньне дзяцей у дзіцячых садках. — Канечне, мы хацелі б, каб бацькі хаця б аплочвалі поўны кошт харчаваньня сваіх дзяцей… у бліжэйшы час трэба выходзіць хаця б на 60-70% аплаты харчаваньня. Гэтыя грошы мы накіруем на падвышэньне заробкаў людзей, якія займаюцца дзецьмі». (18 студзеня на паседжаньні калегіі Міністэрства адукацыі).
* * *
«У Беларусі няма беспрацоўя як зьявы. — Кожны, хто жадае працаваць, можа атрымаць такую магчымасьць. Калі той, хто не працуе і мае спэцыяльнасьць, на працягу 2 гадоў адмаўляецца ад 30 прапановаў, яго нельга лічыць беспрацоўным». (20 сьнежня 2012 году на паседжаньні ў парлямэнце)
Выказваньні Тозіка, якія баламуцяць усю краіну: