У Горадні прэзэнтавалі першую настольную гульню на беларускай мове «Паўстанцы». Супольна арганізавалі яе арт-галерэя «Крыга» і менская кнігарня «Логвінаў». Пра сэнс і зьмест гульні расказвае Антон Янкоўскі.
Мэта гульні—даць магчымасьць моладзі паглыбіцца ў атмасфэру паўстаньня 1863 году, адчуць сябе людзьмі таго часу. Удзельнікі атрымліваюць карты пэрсанажаў і ня ведаюць, хто ёсьць хто. Задача — знайсьці свайго суперніка і рассакрэціць. У гэтым падабенства да вядомай гульні «Мафія». У першай камандзе — дзесяць паўстанцаў, другая каманда — гэта царскія людзі, якія змагаліся з паўстаньнем. Ёсьць таксама звычайныя беларусы. Нехта зь іх разносіць па вёсках навіны пра паўстаньне, магчыма, нават «Мужыцкую праўду». Вяскоўцы могуць дапамагаць аднаму ці другому боку.
Ёсьць карты з надпісам «касінеры», «шыбеніца», «газэта», ёсьць з партрэтам Каліноўскага. Удзельніку можа выпасьці карта з «расстрэлам», ён можа атрымаць раненьне ў збройнай сутычцы.
Як абмяркоўвала паміж сабой прысутная моладзь, гульня каштуе нямала: за калоду картаў трэба аддаць сто тысяч рублёў, а за калоду ў скураным футаралы — сто пяцьдзесят. Але зьбіраліся купляць, тлумачылі, што «Мафія» сёньня вельмі папулярная сярод моладзі, і для нацыянальна сьвядомай «Паўстанцы» — якраз тое, што трэба.
Гарадзенскі маладзёвы гурт «Людзі на балоце» выканаў гэтым вечарам у «Крызе» кампазыцыі, якія пасавалі да тэматыкі мерапрыемства.