Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька. Яна распавяла, што сёньня ўдзельнікі малітвы за палітвязьняў каля Чырвонага касьцёла згадаюць таксама Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысьціну Шацікаву, Яну Палякову і іншых.
Паводле Ганны Шапуцькі, з такой ідэяй выступіла журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадзкасьці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязьня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 году.
«Мы абавязкова ўспомнім пра нашых мужных жанчын, якія насамрэч уратавалі шмат каго з нас і. самае галоўнае, яны ўратавалі сваіх родных і ратуюць дагэтуль. Гэты дзень зрабіць днём тых, хто ратуе, Днём тых людзей, якія шмат чаго зрабілі дзеля вызваленьня палітвязьняў. Тая ж Крысьціна Шацікава, якая вельмі дапамагла Тацяне Кім у абароне сына Андрэя, калі яшчэ грамадзкасьць не падключылася і ніхто нічога не ведаў. Яна за руку вадзіла і саму спадарыню Тацяну ўратавала. І спадарыня Тацяна ёй вельмі ўдзячная. І Галіна Малчанава сваім прыкладам мяне проста ўразіла, як яна ўжо вельмі хворая, вельмі хворае сэрца было, прыяжджала на ўсе мерапрыемствы, якія тычыліся яе сына. І як мужна яна трымалася на судзе і пасьля суду. І канечне, Ірына Казуліна. Мы памятаем гэтага мужнага чалавека. Яна да апошняга змагалася за вызваленьне Аляксандра Казуліна. Проста нельга забыць гэта ахвяраваньне сваім жыцьцём, апошнімі хвілінамі дзеля таго, каб яе муж быў на волі. Вольга Дашкевіч, зь якой я сустракалася, яна можа не такая вядомая ў нашых колах, але яна рабіла шмат дзеля таго, каб Зьміцер быў на волі. Рабіла што магла, каб сытуацыя ў нашай краіне была іншай», адзначае Ганна Шапуцька.
Спадарыня Ганна спадзяецца, што гэта добрая ідэя прыжывецца, як і малітва каля Чырвонага касьцёлу. Менавіта пасьля Плошчы 2010 года грамадзкія актывісты праводзяць тут малітвы за палітвязьняў:
«Там, каля гэтага помніка, зьбівалі людзей і праз некалькі дзён людзі пачалі прыходзіць сюды і на прыступках помніка ставіць зьнічкі, запальваць зьнічкі свабоды ў гонар зьняволеных. І ў памяць пра тыя падзеі, якія адбываліся на Плошчы. І так склалася, што на гэтым месцы пачалася наша малітва. Людзі далучаліся і вырашылі трымаць гэту малітву пакуль палітвязьні не будуць вызваленыя. Пакуль трымаем».