«Мы дамовіліся, што ў бліжэйшыя тыдні будуць праведзеныя інтэнсіўныя перамовы па ўсіх напрамкам, перш за ўсё гэта тычыцца такіх праектаў, як МАЗ і КАМАЗ і магчымая інтэграцыя „Горадня Азота“ з адной з расейскіх кампаній», — цытуе Інтэрфакс словы сп-ра Дварковіча.
Віцэ-прэм’ер РФ дадаў, што таксама абмяркоўваецца магчымасьць стварэньня сумесных кампаній на базе «Гомсельмаша» і аднаго зь беларускіх прадпрыемстваў мікраэлектронікі. З расейскага боку ў інтэграцыйных праектах будуць удзельнічаць «ГЛОНАСС» і Цэнтар «Сколкава».
«Перамовы вельмі пасьпяховыя, па большасьці пазыцый нашы пункты гледжаньня супадаюць», — дадаў Аркадзь Дварковіч.
Словы расейскага віцэ-прэм’ера пацьвердзіў і кіраўнік ураду Беларусі. «Я думаю, ужо ў 2013 годзе можна рэальна стварыць пяць сумесных кампаній, якія будуць канкураваць пасьпяхова на рынку мытнага саюзу і іншых краінаў», — заявіў Міхаіл Мясьніковіч, сустракаючыся сёньня з Аркадзем Дварковічам.
Мясніковіч адзначыў, што падчас візыту ў Беларусь Аркадзь Дварковіч наведаў два прамысловыя прадпрыемствы ў Гродзенскай і Гомельскай абласьцях. «Тыя два аб’екты, якія вы наведалі, гэта тыя праекты, якія мы прапануем для інтэграцыі. Вы змаглі ўбачыць, што гэта ўсё жывыя прадпрыемствы, яны стабільна працуюць, завяршаюць працэсы мадэрнізацыі», — сказаў беларускі прэм’ер.
Тым часам, у лістападзе летась Аляксандар Лукашэнка вельмі адмоўна выказваўся наконт плянаў альянсу МАЗу і КАМАЗу, пра якія сёньня казаў Дварковіч. «Навошта і каму трэба гэта штучнае аб’яднаньне? На мяне крыўдзяцца, што палітыка тут адыгрывае вялікую ролю, у Беларусі. Ніякая не палітыка: я эканаміст. Адкажыце мне на гэтыя пытаньні — што атрымае ад прыватызацыі МАЗ ці КАМАЗ? Адказу няма. Вось „трэба аб’яднаць“ і ўсё. І пры тым кантрольны пакет павінен быць, і гэтак далей, і да таго падобнае», — казаў у лістападзе 2012 году кіраўнік Беларусі.
Эканаміст Леў Марголін сказаў карэспандэнту «Свабоды», што ідэя стварэньня сумесных расейска-беларускіх холдынгаў, альянсаў ці нейкіх іншых супольных праектаў натыкаецца на розныя падыходы да гэтага з боку Масквы і Менску:
«Лукашэнка разглядае гэтыя аб’яднаньні з пункту гледжаньня дзяржавы. Ён баіцца, што ад такога аб’яднаньня дзяржава не атрымае дадатковых грошай. Але ж без ягонай згоды гэты працэс ня пойдзе. Таму, як мне падаецца, зусім не дарма дзьве паездкі супалі па часе. Расейскі віцэ-прэм’ер Дварковіч прыехаў у Беларусь, каб на ўласныя вочы пабачыць, чаго каштуюць канкрэтныя беларускія прадпрыемствы. А Лукашэнку выклікалі ў Сочы. Выклікалі не для таго, каб толькі паглядзець алімпійскія аб’екты. Я думаю, расейскае кіраўніцтва паспрабуе яго „даціснуць“, каб адабраць у беларусаў, магчыма, нават у форме альянсаў, тое, што найбольш цікавіць расейскі бізнэс».

Марголін: «Два візыты невыпадкова супалі»