Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава забірае «Баранавічыдрэў»


Улады Беларусі зьбіраюцца нацыяналізаваць ААТ «Баранавічыдрэў». Пасьля візыту на прадпрыемства віцэ-прэм’ера Анатоля Калініна даручана цягам 20 дзён падрыхтаваць перадачу акцыяў асноўных акцыянэраў у кіраваньне дзяржавы.

Аднак канчатковае рашэньне пакуль не прынятае, паведаміў карэспандэнту «Свабоды» гендырэктар прадпрыемства Дзьмітры Цыбін:

«Пратаколы яшчэ ў Саўміне, трэба разабрацца, паглядзець, як акцыянэры ўдзельнічалі ў жыцьці прадпрыемства ад моманту куплі ў 1996 годзе. Пакуль я ня чуў, што ёсьць рашэньне».

Міністэрству будаўніцтва і архітэктуры тут належыць 48,73%. Яшчэ 35,1% валодаюць акцыянэрнае таварыства «Белцяжмаш» і УП «Іван», якія напачатку нібыта былі расейскімі, а цяпер беларускія.

«Калі наш урад лічыць, што гэта так лепш будзе, то яно і будзе. Бо праблемы ў прадпрыемства цягнуцца ўжо дзесяцігодзьдзямі. Таму насамрэч неабходна прымаць сур’ёзныя, кардынальныя рашэньні.

Відаць, наша дзяржава хоча кансалідаваць некаторыя акцыі ў руках міністэрства, каб прымаць рашэньні і цалкам адказваць за наша прадпрыемства. Сёньня пры наяўнасьці двух сур’ёзных гульцоў адзін глядзіць на аднаго, і рашэньняў няма. А цяпер урад хоча, каб акцыі былі ў руках аднаго ўласьніка, які будзе за ўсё адказваць, укладаць інвэстыцыі. Бо сёньня акцыянэры, на жаль, не плянуюць укладаць інвэстыцыі ў прадпрыемства.
Калі ўрад хоча, каб акцыі былі ў руках аднаго ўласьніка, які будзе за ўсё адказваць

Апошнія 10 гадоў наша прадпрыемства рухаецца па нахіленай плоскасьці. Таму Анатоль Калінін і прыяжджаў да нас, каб разьвязаць гэтыя праблемы».

У сярэдзіне кастрычніка мінулага году Аляксандар Лукашэнка памяняў дырэктарат на кандытарскіх фабрыках «Камунарка» і «Спартак». Пры гэтым ён зьвінаваціў кіраўніц менскага і гомельскага прадпрыемстваў Натальлю Кот і Алесю Самсонаву ў змове з амэрыканскім стратэгічным інвэстарам Маратам Новікавым, якая абярнулася стратамі для абодвух калектываў. Загадам кіраўніка краіны зьліквідаваныя назіральныя рады абодвух акцыянэрных таварыстваў. На «Камунарку» наводзіць парадак кінулі старшыню канцэрну «Белдзяржхарчпраму» Івана Данчанку, на «Спартак» — начальніка ўпраўленьня гандлю і паслугаў Гомельскага аблвыканкаму Алега Жыдкова. Таксама Лукашэнка запатрабаваў павялічыць дзяржаўную долю на «Камунарцы» да 57% (з ранейшых 22%), на «Спартаку» — да 60% (з 13%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG