Амэрыканскі бізнэсовец Марат Новікаў, пазбаўлены летась кантрольнай долі акцыяў на «Спартаку» і «Камунарцы», заявіў пра намер выпускаць гатункі цукерак «Melanie» і «Konfetoff» на канвэерах эўрапейскіх краінаў. У Гомелі кажуць, што ініцыятыва стала для іх поўнай нечаканасьцю. Пакуль на прадпрыемстве ня ведаюць, як ёй супрацьстаяць.
Хоць фармальна Марату Новікаву пакінулі на «Спартаку» 24% акцыяў замест ранейшых 54% (на «Камунарцы» засталося 12% ад колішніх 34%), але ўплываць на эканоміку прадпрыемства ён цяпер ня можа. У такой сытуацыі спадар Новікаў ня бачыць іншага выйсьця, як забраць тое, што яму належыць, — інтэлектуальную ўласнасьць:
«Мы не хаваем, што шукаем сёньня альтэрнатыву „Спартаку“. Больш за тое, мы ўжо маем двух эўрапейскіх вытворцаў, якія пагадзіліся на нашы прапановы і будуць вырабляць гэтыя шакаляды, гэтыя цукеркі на сваіх фабрыках. Як і раней, мы будзем прадаваць іх праз свае збытавыя падразьдзяленьні — кампанію „Белкандытар“ і амэрыканскую кампанію „Desly International Co.“. Паколькі сытуацыя ў Беларусі складаецца не на нашу карысьць, то гэтае пытаньне практычна вырашанае і вядомыя брэнды будуць вырабляцца на іншых фабрыках. Як я мяркую, у канцы лютага мы ўжо выйдзем на рынак, але ўжо не пад спартакаўскай маркай».
Карэспандэнт: «Не баіцеся, што спроба пераарыентацыі вытворчасьці прыбытковых гатункаў наткнецца на супраціў?»
«Паколькі мы гэта ўсё стваралі, за намі гэта ўсё зарэгістравана — найперш такія брэнды, як „Melanie“, „Konfetoff“, „Эрика“ і г.д. — амэрыканская кампанія „Desly International Co.“ мае поўнае права распараджацца далейшым лёсам сваёй прадукцыі. Яшчэ раз паўтараю: мы самі ўсё гэта стваралі, сваімі мазгамі і сваімі рукамі, мы за ўсё плацілі, мы ўсё распрацоўвалі. Таму, цалкам зразумела, мы нікому не дадзім гэтым карыстацца. Мы гэта ўсё самі прыдумалі, прайшлі ўсе гэтыя, можна сказаць, пакуты, а нас за гэта яшчэ так жорстка і пракінулі».
Верагоднасьць страты раскручаных брэндаў, якія маюць добры попыт як у Беларусі, так і за мяжой, ня радуе новае кіраўніцтва фабрыкі «Спартак». Разам з тым адказныя работнікі пераконваюць: афіцыйнага паведамленьня з боку Марата Новікава пакуль не атрымлівалі. Гаворыць першы намесьнік генэральнага дырэктара па камэрцыйных пытаньнях Мікалай Буйневіч:
«На жаль, нічога не магу вам адказаць па гэтым пытаньні. Не валодаю папросту сытуацыяй. Паспрабуйце набраць юрыдычную службу, бо ў мяне ніякіх падрабязнасьцяў няма».
Аднак у юрыдычным аддзеле таксама нічога праясьніць ня здолелі:
«Ведаеце, у нас няма такога кшталту юрыдычных дакумэнтаў і такога паведамленьня. І я не ўпаўнаважаная рабіць нейкія камэнтары на той выпадак, калі мы раптам сутыкнёмся з такой сытуацыяй».
Ня ведаюць пра магчымасьць зьменаў свайго лёсу і ў гомельскім офісе даччынага прадпрыемства «Konfetoff» — там параілі зьвяртацца непасрэдна да кіраўніцтва фабрыкі. Генэральны дырэктар Алег Жыдкоў гэтымі днямі ў камандзіроўцы, а ягоны намесьнік па вытворчасьці і тэхналёгіі Аляксандар Чарняцоў прызнае, што агульная доля названай прадукцыі, сапраўды, значная:
«Вядома, доля значная. Але мне складана камэнтаваць, як можа ўсё павярнуцца. Такія пытаньні вырашаюцца на ўзроўні генэральнага дырэктара. Бо я нават ня ў курсе — было нейкае паведамленьне, не было паведамленьня…».
Марат Новікаў тым часам настроены рашуча: «Проста многія не разумеюць: каб вырабіць нейкую цукерку, якая сёньня насамрэч адпавядае міжнародным стандартам і будзе канкурэнтаздольная на рынку, то гэта не такая лёгкая задача. Прыкладам, мы ў вялікую каробку „Melanie“ — а гэта пэрсанальна мой, бязь лішняй сьціпласьці, твор мастацтва — уклалі тры гады працы. Мы тры гады яе стваралі, дараблялі, перараблялі, чаго толькі мы з гэтай каробкай не рабілі. Як вынік, цяпер лінейка цукерак і шакаляду „Melanie“ — самыя папулярныя беларускія кандытарскія вырабы па ўсім сьвеце, яна найлепш прадаецца і карыстаецца заслужаным попытам у пакупнікоў. Ва ўсіх краінах, дзе прадстаўленая гэтая прадукцыя, зь яе рэалізацыяй няма аніякіх праблемаў».
Экспэрты не выключаюць, што ў намерах спадара Новікава прысутнічае і пэўны элемэнт помсты. Пасьля таго, як летась у кастрычніку Аляксандар Лукашэнка загадаў нацыяналізаваць кандытарскія фабрыкі, а стратэгічны акцыянэр быў абазваны «жулікам», новапрызначаным кіраўнікам «Камунаркі» і «Спартаку» забаранілі рэалізоўваць прадукцыю праз амэрыканскую фірму Новікава «Desly International Сo.»:
«На Амэрыку ўжо не даюць цукеркі, таму ад нашага імя туды экспарту больш няма. Даслалі нам лісты, што з „Desly International Сo.“ ня хочуць і ня будуць працаваць. Знайшлі іншую кампанію — як з майго гледзішча, дык найгоршы варыянт. Ня буду называць, бо непрыгожа і нетактоўна, але гэта аб’ектыўна самая дрэнная кампанія ў ЗША на расейскаарыентаваным рынку. Зь ёй нібыта хочуць падпісаць кантракт аб пастаўках прадукцыі на тэрыторыю ЗША. Калі „Desly International Сo.“ мае склад з кандыцыянаваньнем і г.д., цукеркі заўсёды ў найлепшым выглядзе даводзіліся да пакупніка — як і былі вырабленыя ў Беларусі. А гэтая кампанія, зь якой хочуць працаваць як адна фабрыка, так і другая, ня мае абсалютна нічога. Нават нармальных складоў ня мае. Усё гэта жахліва, і мы, вядома, моцна перажываем. Нават не таму, што нам не даюць дыстрыбуцыю, а за іншае: усё, што за доўгія гады было створана, зводзіцца да мізэрнага стану, будзе адкінута да таго ўзроўню, які некалі быў».
Брэнды «Melanie» і «Konfetoff» фабрыка «Спартак» прэзэнтавала пяць гадоў таму, у 2008-м. Адпачатку яны былі арыентаваныя на экспарт. Цяпер гэтыя гатункі займаюць дзьве траціны ўсяго аб’ёму прадукцыі, якая выпускаецца на гомельскім прадпрыемстве.

Мы гэта ўсё самі прыдумалі, прайшлі ўсе гэтыя, можна сказаць, пакуты, а нас за гэта яшчэ так жорстка і пракінулі

Усё, што за доўгія гады было створана, зводзіцца да мізэрнага стану, будзе адкінута да таго ўзроўню, які некалі быў