Лошыцкі бровар: гатэль ці музэй?
Будынак бровару ў Лошыцкім парку выставілі на аўкцыён, які мае адбыцца 20 лютага. У плянах зрабіць тут гатэль. Ад інвэстара патрабуюць ставіцца да будынку як да гісторыка-культурнай спадчыны. Карэспандэнты Свабоды наведалі Лошыцу з экскурсаводам Паўлам Дзюсекавым ды паслухалі пра адметнасьць бровару і ўсёй сядзібы.