Свабода ў турмах. Рыгор Кастусёў
Удзельнік адной зь мінулых перадач, намесьнік старшыні партыі БНФ і экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, перадаў «Свабодзе ў турмах» копію міліцэйскага дакумэнту, які сьведчыць, што ў беларускіх вязьніцах месяцамі проста так могуць сядзець людзі, на якіх не назьбірана аніякіх доказаў віны.