У Бішкеку спалілі партрэт Лукашэнкі
Кіргіскі грамадзкі актывіст Андуруш Тактанасыраў сёньня правёў акцыю пратэсту ля будынку амбасады Беларусі. Ён паспрабаваў спаліць сьцяг Беларусі, але пасьля некалькіх папярэджаньняў з боку міліцыі вырашыў зрабіць гэта з партрэтам прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Тактанасыраў патрабуе экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кіргізстан.