Наступствы гэтых санкцыяў цяжка ацаніць на фоне агульных леташніх паказчыкаў: канцэрн атрымаў вялікае пазытыўнае сальда гандлёвага балянсу. Найбольш спрыяў гэтаму скандальны гандаль растваральнікамі і разбаўляльнікамі, а таксама тое, што Беларусь атрымлівала расейскі газ і нафту на льготных умовах.
Санкцыі ўсё ж былі адчувальнымі, кажа намесьнік генэральнага дырэктара па камэрцыйных пытаньнях «Гродна-Азоту» Віктар Саваняка. Справа ў тым, што асноўныя плацяжы па пастаўках прадпрыемства праводзяцца ў далярах ЗША. Таму давялося пераходзіць на іншыя валюты — эўра, расейскія рублі, ены, юані. Таксама «Гродна Азот» ня можа пастаўляць прадукцыю на рынкі, дзе прысутнічае амэрыканскі капітал.
«На сёньняшні дзень на аб’ёмах экспарту прадукцыі гэта ніяк не адбілася. Адзінае, у нас ёсьць праблемы, іх многа. Мы ўжо не адзін ліст напісалі ў канцэрн, дзяржкантроль і ўсюды, куды магчыма. Але мы гэтыя санкцыі пакуль проста перамагаем. Мы іх адчулі, але пасьпяхова зь імі змагаемся».
У выніку гэтага змаганьня давялося пераразьмеркаваць пастаўкі на іншыя рынкі, таму на аб’ёмах экспарту гэта ніяк не адбілася.
«У той час, калі ўвялі санкцыі, мы мелі эксклюзіўнае права на экспарт нашых угнаеньняў, замацаванае ўказам прэзыдэнта, празь Беларускую калійную кампанію. 11 жніўня ўвялі санкцыі, і 12-га БКК адмовілася рэалізоўваць нашы ўгнаеньні. Мы былі проста на мяжы спыненьня. Гэта доўгая размова. У першы дзень, калі гэта ўводзіцца, гэта складана».
На прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно», дзе экспарт складае больш за 80%, не рабілі разьлікаў пра канкрэтны ўплыў санкцыяў. Хоць намесьнік дырэктара Алена Савіцкая кажа, што абмежаваньні ЗША адчувальныя і ёсьць складанасьці з праходжаньнем плацяжоў.
«Да прыкладу, банк атрымлівае дакумэнты і бачыць, што там ёсьць санкцыі — усё, плацёж не прымаюць, яго вяртаюць назад. Я тады кожнага банкіра прашу правесьці плацёж у ручным рэжыме, каб абысьці схему праходжаньня плацяжоў. І калі гэта праходзіць, грошы пайшлі. Калі не праходзіць — усё. Мы шукаем іншы банк, іншага кліента. Просім кліента пайсьці ў іншы банк. Калі ў банку ёсьць доля ЗША, то гэты банк плацяжы не прымае».
Начальнік управы экспарту прадпрыемства «Белшына» Віктар Рабкевіч кажа, што прамога ўзьдзеяньня ад санкцыяў тут не адчуваюць. Яны найперш маюць іміджавы характар.
«Калі недзе партнэр ведае, што прадпрыемства знаходзіцца пад дзеяньнем санкцыяў, то гэта нэгатыўна ўплывае. Гэта іміджавыя страты. Калі чалавек прымае рашэньне, з кім супрацоўнічаць, ён лішні раз падумае, ці варта рызыкаваць. Хто гэта прыняў і хто не прыняў да ўвагі? Там, дзе мы насамрэч прапануем спэцыфічны прадукт, там мы гэтага не адчуваем, бо ў нашай прадукцыі ёсьць патрэба. Дзе ёсьць выбар, там можна меркаваць, што гэта ўплывае на прыняцьце рашэньняў».
Спадар Рабкевіч мяркуе, што выйсьця з санкцыяў неабходна шукаць шляхам перамоваў. Санкцыі маюць палітычны характар, а таму іх можна трактаваць у сэнсе «нядобрасумленнай канкурэнцыі». Адносна асноўнага патрабаваньня амэрыканскага боку — вызваліць палітвязьняў — спадар Рабкевіч сказаў:
«Гэта зноў жа прадмет перамоваў. Трэба разабрацца, хто кім зьяўляецца. Бо гэта зноў жа ацэнкі».
Не на ўсіх прадпрыемствах ахвотна дзеляцца інфармацыяй пра тое, як дзейнічаюць санкцыі ЗША. Паводле эканамічнага аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Тацяны Манёнак, знайсьці альтэрнатыўныя рынкі было ня так складана. «Складаней было для заводаў, якія мадэрнізуюцца і патрэбная была тэхніка, якую выпускаюць амэрыканскія кампаніі. Але таксама знаходзілі. Гэта было тое, што найбольш хвалявала беларускі бок. Цяжка сказаць, ці можна прыдумаць санкцыі, якія б балюча ўдарылі. Страты іміджавыя відавочныя. Я думаю гэтыя санкцыі мелі хутчэй такі папераджальны характар».

Мы іх адчулі, але пасьпяхова зь імі змагаемся

Я кожнага банкіра прашу правесьці плацёж у ручным рэжыме, каб абысьці схему праходжаньня плацяжоў
«Да прыкладу, банк атрымлівае дакумэнты і бачыць, што там ёсьць санкцыі — усё, плацёж не прымаюць, яго вяртаюць назад. Я тады кожнага банкіра прашу правесьці плацёж у ручным рэжыме, каб абысьці схему праходжаньня плацяжоў. І калі гэта праходзіць, грошы пайшлі. Калі не праходзіць — усё. Мы шукаем іншы банк, іншага кліента. Просім кліента пайсьці ў іншы банк. Калі ў банку ёсьць доля ЗША, то гэты банк плацяжы не прымае».
Начальнік управы экспарту прадпрыемства «Белшына» Віктар Рабкевіч кажа, што прамога ўзьдзеяньня ад санкцыяў тут не адчуваюць. Яны найперш маюць іміджавы характар.
Мы гэтага не адчуваем, бо ў нашай прадукцыі ёсьць патрэба