Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўталаўка прыехала


Прыезд аўталаўкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:17 0:00
Наўпроставы лінк

«Свабода» наведала некалькі вёсак у Вялейскім раёне Менскай вобласьці, дзе крамаў няма і людзі набываюць харчы раз на тыдзень у аўталаўцы.



У вёсцы Ляскі Вялейскага раёну зімуюць усяго два чалавекі — Марфа Каляда і яе сын Віктар. Да бліжэйшай крамы 5 кілямэтраў. Шточацьвер прыяжджае аўталаўка. Аб 11-й Марфа тэлефануе на мабільны лавачніку Валодзю, каб той заехаў у Ляскі.



Марфа, рыхтуючыся да візыту аўталаўкі, бярэ 300 тысяч рублёў — столькі звычайна сыходзіць на харчы штотыдзень.



Машына з харчамі пад’яжджае ад лесу. Ісьці сюды ад хаты Марфы і Віктара — мэтраў 800, па глыбокім сьнезе дарога займае хвілін 15.



Ад лесу вёску аддзяляе рачулка Ўзьлянка. Раней трэба было ісьці разбуранай кладкаю. Цяпер прасьцей: кладку адрамантавалі, зрабілі парэнчы.

«Адчуваем сябе трохі адарванымі ад цывілізацыі», — кажа Віктар, які робіць у лесе на нарыхтоўцы смалы. — Таму прыезд аўтакрамы — падзея. Два гады таму нам прывозілі прадукты супрацоўнікі МНС, калі вясной рэчка разьлілася, затапіла нас вакол, што аніякая машына не магла дабрацца. Дык яны на чаўне нам неабходнае прывозілі — хлеб, макарону, мяса нейкае. Сварыўся на іх, што ані папярос, ані гарэлкі не прывезьлі«, — распавядае Віктар, ідучы па дарозе.


У лаўцы можна набыць, як кажуць жыхары Ляскоў, «усё неабходнае»: хлеб «цаглінамі», батон, запалкі, малако, кефір і масла, курыва, гарэлку і таннае віно. Ёсьць на выбар некалькі гатункаў кілбасы, селядзец, замарожаная мойва, карамелькі і недарагі шакаляд.



Марфа Каляда набывае сыну падарунак на дзень народзінаў — бутэльку гарэлкі.


Аўталаўка за зьмену аб’яжджае 15–16 паселішчаў, дзе няма сваіх крамаў. Наступны прыпынак — вёска Зарэчча.


Жыхаркі Зарэчча набываюць кілбасу...


...і булачкі.


Задаволеныя кліенты аўталаўкі.


Кіроўца-прадавец лічыць на калькулятары, але па традыцыі пасьля пераправярае вынік на лічыльніках.


Разьлік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG