Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Бяляцкаму дазволілі атрымаць ягоную кнігу


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі атрымаў у калёніі сваю кнігу «Асьвечаныя беларушчынай» і заплянаваў кнігу ўспамінаў пра музэй Багдановіча.

Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла, што атрымала ад мужа ліст і паштоўку. Алесь задумаў сабраць кнігу ўспамінаў пра музэй Максіма Багдановіча, які ён ўзначальваў да таго, як заняўся праваабарончай дзейнасьцю. Таксама палітвязьню дазволілі атрымаць кнігу «Асьвечаныя беларушчынай», якую ён закончыў пісаць ужо ў калёніі.

«У лісьце ён піша, што яшчэ чакае, калі выйдзе ягоная кніжка, а ў паштоўцы ўжо піша, што атрымаў і вельмі задаволены, яму спадабалася».

8 лютага споўнілася 1,5 года, як быў арыштаваны кіраўнік праваабарончага цэнтру Вясна Алесь Бяляцкі. Паводле ягонай жонкі, ён сам ў лісьце дамоў згадаў пра гэтую дату і напісаў, што зараз разумее вязьняў, якія прызвычаіліся да турэмнага быту на столькі, што адчуваюць боязьнь перад выхадам на волю.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што ўсе грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі. Трымаюць Бяляцкага ў бабруйскай калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG