Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці атрымае сёлета Бяляцкі Нобэля?

абноўлена

http://www.youtube.com/embed/JYukNBBDAu4?list=UU5rVi7GRsGLGNK2T2JzwoFA

Некалькі дзён таму кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», палітвязень Алесь Бяляцкі быў паўторна вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру 2013 году. Якія шанцы на атрыманьне яе мае беларускі праваабаронца сёлета? Ці аб’ектыўныя рашэньні нобэлеўскіх камітэтаў апошніх гадоў? Калі Бяляцкі стане Нобэлеўскім ляўрэатам, як паўплывае гэта на стан з правамі чалавека ў Беларусі, на працэсы дэмакратызацыі? У якіх галінах Беларусь увогуле магла б прэтэндаваць на Нобэлеўскую прэмію? А мо сучаснай Беларусі гэтая прэмія і не патрэбная?

Гэтыя пытаньні абмяркоўвалі Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і Ганна Соўсь.

Вячаслаў Ракіцкі:
Якое практычнае значэньне мае Нобэлеўская прэмія? Каму яна важная? Дзяржаве? Канкрэтнаму чалавеку? Грамадзтву? Усяму сьвету?

Ганна Соўсь: Нобэлеўская прэмія мае як кароткатэрміновы эфэкт для самога ляўрэата, так і доўгатэрміновы для краіны. Напрыклад, Аун Сан Су Чжы зь Бірмы атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1991 годзе, калі была пад хатнім арыштам. А перамовы ж апазыцыі і ваеннай хунты ў яе краіне пачаліся ў 2010 годзе. Паглядзіце, колькі часу прайшло. Нобэлеўская прэмія на момант атрыманьня мела вялікі эфэкт для яе. Яна сказала ў сваёй нобэлеўскай прамове летась,што гэтая прэмія кончыкамі пальцаў зьвязала яе з чалавецтвам. Яна таксама сказала, што нават адзін палітвязень на сьвеце -- гэта зашмат. Тады гэта дало ёй падтрымку, а для краіны прэмія пачала даваць плён праз два дзесяцігодзьдзі...

Сяргей Навумчык: Безумоўна, Нобэлеўская прэмія - ня проста прэмія за мінулыя заслугі, але і дапамога тым асобам, сілам, якія могуць нешта зьмяніць. Для мяне зразумела, што пасьля 1989 году Нобэлеўскую прэмію павінны былі атрымаць Вацлаў Гавэл, Жэлю Жэлеў -- колішнія чэскі і баўгарскі дысыдэнты, а пазьней прэзыдэнты. Тое, што Гавэл ня быў нобэлеўскім ляўрэатам - нонсэнс. Гэтак жа, як пазьней, напрыклад у 1990 годзе, Нобэлеўскую прэмію павінны былі атрымаць лідэры народных рухаў, народных франтоў Балта-Чарнаморскага рэгіёну – Эдгар Савісаар (Эстонія), Дайніс Іванс (Латвія), Вітаўтас Ландзбэргіс (Літва), Зянон Пазьняк (Беларусь) і Вячаслаў Чарнавіл (Украіна) -- за тое, што яны арганізавалі моцныя нацыянальныя рухі і ўвялі гэтыя рухі ў дэмакратычнае рэчышча, і тым самым запабеглі югаслаўскага варыянту. Гэта былі абсалютна рэальныя кандыдаты. А потым, праз год -- Віскулёўскае пагадненьне. У нас часта памылкова кажуць, што незалежнасьць Беларусі была вынікам Віскулёў – гэта зусім ня так, незалежнай Беларусь зрабілася яшчэ ў жніўня 1991-га. Але заставаліся рудымэнты імпэрыі, вайсковая сыстэма, і тое, што зрабілі Ельцын, Краўчук і Шушкевіч у Віскулях -- гэта запазьбегла, магчыма, нейкіх і ядзерных канфліктаў. Яны, безумоўна, заслугоўвалі Нобэлеўскай прэміі міру. Дык вось, калі б мы тады, годзе на 1992-м, мелі двух нобэлеўскіх ляўрэатаў -- Пазьняка і Шушкевіча, гісторыя Беларусі пайшла б інакш. Я вас завяраю, што ніякі дурны пах са шклоўскага саўгасу "Гарадзец" на менскія праспэкты не прайшоў бы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG