5055 дзён чакае ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльляна Рыгораўна Захаранка свайго сына Юрыя. Апазыцыйны генэрал, былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка зьнік у Менску вечарам 7 траўня 1999 году. Ульляне Захаранцы 6 лютага споўнілася 89 гадоў.