Ціхая беларуская дыпляматыя: якія перамены на заходнім фронце?
Зона Свабоды — штотыднёвая аналітычная перадача на тэлеканале Белсат. Супрацоўніцтва Беларусі і НАТА паглыбілася і можа стаць яшчэ больш шчыльным — сэнсацыйная заява амэрыканскіх палітолягаў Новы дзяржсакратар ЗША і выклікі аўтарытарных рэжымаў: ці магчымыя зьмены? Гэтыя і іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аналітык цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Брайян Уітмар і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.