25 студзеня ў Музэі гісторыі Менску адкрылася фотавыстава Анатоля Клешчука «Мае праведнікі», падчас якой амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал абвясьціў аб прысваеньні званьня «Праведнік сьвету» Марыі Маісеенцы (пасьмяротна). Узнагароду за гераіню атрымаў яе сын Аляксандар.