У студзені 2011 году The Washington Post надрукавала артыкул Джона Кэры і незалежнага сэнатара Джо Лібэрмана. Разам яны заклікалі Захад адказаць на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі адраснымі эканамічна-фінансавымі і візавымі санкцыямі.
«Сытуацыя ў Беларусі патрабуе моцнага і бескампраміснага адказу ад усіх бакоў. Палітзьняволеныя беларускім рэжымам (...) мусяць быць неадкладна вызваленыя, а іх бясьпека гарантаваная», — адзначалі ў тым артыкуле амэрыканскія палітыкі.
«Пакуль ня будзе выразных і адназначных доказаў таго, што беларускае кіраўніцтва сур’ёзна ставіцца да асноўных правоў сваіх грамадзянаў», Джон Кэры і Джо Лібэрман прапанавалі пяць крокаў:
1. «Наш урад і Эўразьвяз мусяць увесьці адрасныя санкцыі, у тым ліку візавую забарону і замарожваньне актываў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў і іх памагатых, адказных за перасьлед і парушэньні правоў чалавека.
2. Мы настойліва заклікаем Эўразьвяз далучыцца да Злучаных Штатаў у забароне бізнэсу і замарожваньні актываў беларускай дзяржаўнай нафтахімічнай кампаніі „Белнафтахім“, а таксама іншых юрыдычных асобаў, якія ўзбагачаюць Лукашэнку і яго паслугачоў за кошт беларускага народу.
3. Мы просім Эўразьвяз спыніць праекты, зьвязаныя зь беларускімі ўладамі, і прыпыніць сустрэчы зь беларускімі чыноўнікамі ў рамках Усходняга партнэрства. Мы заклікаем нашых эўрапейскіх партнэраў, каб замест гэтага яны далучыліся да ЗША ў намаганьнях павысіць узаемадзеяньне зь беларускім народам і забясьпечыць больш эфэктыўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці.
4. Мы настойліва заклікаем спадарыняў Клінтан і Эштан працягваць цесную каардынацыю палітыкі ЗША і ЭЗ ў дачыненьні да Беларусі.
5. Мы заклікаем іншых сяброў міжнароднай супольнасьці, уключна з Расеяй, прыняць аналягічныя адрасныя дзеяньні супраць беларускага кіраўніцтва».