Ён кажа, што справы яго ідуць добра, на новай пасадзе ён ня мае ніякіх прэфэрэнцыяў. Спачатку Куляшоў адмаўляўся ад інтэрвію:
«Я ўжо вам столькі надаваў гэтых інтэрвію, што вам, відаць, ужо чытаць паднадакучыла гэтыя інтэрвію».
Потым ён пагутарыў з карэспандэнтам «Свабоды» праз тэлефон.
На сваёй пасадзе міністра ўнутраных спраў у 2010 годзе Анатоль Куляшоў кіраваў разгонам Плошчы 19 сьнежня. Ці памяняў ён сваё стаўленьне да гэтых падзеяў?
Куляшоў: «Я сваіх пазыцый, як і стаўленьня да ўсяго зробленага, не мяняў і не мяняю. Я ж не палітычная прастытутка. Я — чалавек слова, калі я сказаў, то раблю. І мяняць сваю пазыцыю адносна таго, што было, я не зьбіраўся, не зьбіраюся і ніколі гэтага не зраблю. Бо я дзейнічаў у рамках закону, у рамках сваіх паўнамоцтваў, якія ні на ёту не перавысіў».
Карэспандэнт: «То бок вам ня сорамна?»
Куляшоў: «Ня сорамна».
На просьбу пракамэнтаваць крымінальную справу адносна свайго былога намесьніка Яўгена Полудня Анатоль Куляшоў сказаў:
«Нічога я не камэнтую. Гэта не мая кампэтэнцыя камэнтаваць. Зьвяртайцеся да таго, хто мае права гэта камэнтаваць».
Карэспандэнт: «Вы знаходзіцеся ў сьпісе неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу...»
Куляшоў: «Дык што вас гэта займае? Што, больш няма куды езьдзіць Куляшову, ці што? І што, на Эўропе сьвет клінам сышоўся, ці што? Паеду ў іншую краіну, калі не ў Эўропу, ну».
Карэспандэнт: «То бок на выкананьні вашых службовых абавязкаў на новай працы гэта... »
Куляшоў: «Гэта ніяк не адаб’ецца. Прыкладам таму была Францыя, калі вы мяне там хацелі пасадзіць. Паехаў — і цяпер паеду. Таму не перажывайце: як езьдзіў, так і буду езьдзіць».
Анатоль Куляшоў кіраваў разгонам Плошчы 19 сьнежня 2010 году.
«Заўсёды ёсьць старшы апэратыўны начальнік. Непасрэдна на плошчы камандаваў я», — заявіў ён на прэс-канфэрэнцыі ў студзені 2011 году. Тады ж ён адмовіўся выбачацца і заявіў, што супрацоўнікі міліцыі «не перавысілі ніводнага пункту дзейнага заканадаўства».
Таксама ён прызнаўся,што дазволіў супрацоўнікам міліцыі працаваць у цывільным падчас разгону «маўклівых акцыяў». МУС пад яго кіраўніцтвам ініцыявала прыняцьце больш жорсткіх паправак адносна правядзеньня масавых акцый.
На пасадзе міністра ўнутраных спраў ён быў з чэрвеня 2009 году па травень 2012 году. На пачатку 2012 году арыштавалі намесьніка Куляшова Яўгена Полудня і адхілілі ад пасады першага намесьніка Алега Пякарскага. Куляшоў пайшоў у адстаўку па рашэньні Аляксандра Лукашэнкі.