Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: «Жыцьцё стала больш нэрвовым»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Палітвязень Павал Севярынец пабываў у кароткатэрміновым адпачынку дома ў Віцебску і падзяліўся ўражаньнямі ад трох дзён на волі.

22 студзеня Павал Севярынец вярнуўся з адпачынку, які правеў у бацькоў у Віцебску, у спэцкамэндатуру ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну і адразу пачаў працаваць. На дарогу туды і назад Павал Севярынец патраціў паўтара дні, яшчэ паўтара засталося на тое, каб пабыць дома. Каб меркаваць пра тое, як зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за час ягонага зьняволеньня, паводле Паўла Севярынца, часу было мала, але ўсё ж ён зрабіў некаторыя высновы:

«Жыцьцё на волі засяроджанае вакол гандлёвых цэнтраў. Людзі нешта купляюць, гандлююць, абмяркоўваюць, дзе таньней, нэрвуюцца. Бо, відаць, ніхто ня ўпэўненыя ў будучым дні. Трохі адрозьніваецца жыцьцё, як бачу, ад таго, што ідзе ў нас у камэндатуры. Ва ўсякім разе, калі я выходзіў на вакзале ў Менску і Віцебску, мне гэтак кінулася ў вочы. Жыцьцё стала больш нэрвовым».

Паводле Паўла Севярынца, зараз у Пружанскім раёне, дзе ён адбывае «хімію», шмат гавораць пра прызначэньне Пятра Пракаповіча віцэ-прэм’ерам. Прычына ў тым, што гаспадарка, у якой працуе Севярынец, была падшэфнай гаспадаркай Нацыянальнага банку з часоў, калі гэтую ўстанову ўзначальваў Пётар Пракаповіч. «Тут шмат грошай укладзена дзякуючы апецы асабіста Пракаповіча, які

Навіны ад Васьковіча і Парфянкова

Зь Яўгенам Васьковічам 22 студзеня ў магілёўскай турме сустрэлася маці Рушаньня Васьковіч: «Сын выглядае схуднелым, але трымаецца, у яго зараз усё нармальна, ні на што ня скардзіўся».

Васіль Парфянкоў у зьняволеньні кінуў курыць. Маці палітвязьня Валянціна Парфянкова: «Ён прыслаў ліст зь віншаваньнямі да сьвятаў і кароткімі зьвесткамі пра сябе. У тым ліку паведаміў, што кінуў курыць. Хоць нейкая карысьць ад той турмы!»
з гэтых мясьцінаў родам», — заўважае «хімік» Севярынец.

Ці зможа Пётар Пракаповіч правесьці чаканую мадэрнізацыю ўсёй эканомікі краіны, а ня толькі асобных падшэфных гаспадарак?

Павал Севярынец: «Магчыма, Пружанскі раён атрымае чарговыя датацыі і тут нешта пабудуюць яшчэ. Магчыма, у сёньняшніх умовах гэта ня горшы варыянт, абы ня вывезьлі за мяжу і не паклалі сабе ў кішэні. Але збольшага нельга казаць пра мадэрнізацыю, бо яна вымагае зьмены палітычнай сыстэмы, карэнных зьменаў у эканоміцы, якая з плянавай карумпаванай павінна ператварыцца ў рынкавую. І, безумоўна, Пракаповічу ці каму іншаму з ураду гэта не па сілах. Гэта па сілах толькі ўсяму грамадзтву, якое не прыгнечанае дыктатам».

Сустаршыня БХД Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG