У дзяцей, якія ходзяць у менскі дзіцячы садок № 314, бацькі — людзі розных сацыяльных груп і рознага ўзроўню забясьпечанасьці. Адносіны да магчымых навацыяў па аплаце ў іх таксама розныя:
Спадарыня: «Хацелася б, вядома, каб зь бюджэту дадавалі і плацілі годны заробак работнікам. Але калі ў бюджэце сродкаў няма, то давядзецца тады бацькам дапамагаць».
Спадар: «Я падтрымліваю гэтую ідэю, бо ўсё павінна быць аплачана. І тая атмасфэра, якую ствараюць работнікі дзіцячых садкоў, — яна залежыць ад сродкаў бюджэту. Усё павінна аплачвацца».
Карэспандэнтка: «Самі вы гатовыя плаціць?»
Спадар: «Так».
Спадарыня: «Я лічу, што гэта няправільна, бо мы плацім падаткі ў бюджэт. І гэта ня выйсьце са становішча. Гэткім чынам можна падымаць заробкі і прадаўцам, і настаўнікам за кошт бацькоў — і нават платныя школы зрабіць увогуле».
Праблема нізкіх заробкаў для супрацоўнікаў дзіцячага садку № 314 актуальная гэтаксама, як і для іншых аналягічных устаноў краіны. Аднак ці магчыма яе вырашыць, беручы больш грошай з бацькоў, загадчыца садку Лілія Ўсовіч ня ўпэўненая:
«Я лічу, што пакуль ня трэба падвышаць гэтую аплату. Бо ў адным дзіцячым садку гэта магчыма зрабіць, а ў іншым, магчыма, што і не — расслойка вельмі вялікая. У нашых беларускамоўных групах бацькі гатовыя плаціць і больш, бо яны ведаюць, колькі атрымліваюць выхавацелі і памочнікі. Вядома, гэта іх абурае вельмі, і яны згодныя. А ў іншых групах, дзе ёсьць шматдзетныя сем’і, то, можа, і не, бо ім цяжэй будзе падымаць гэтую аплату. А заробкі ў нас такія, што нянечкі атрымліваюць мільён трыста, выхавацелі — каля двух. Кухонны работнік — мільён дзьвесьце, кухар — паўтара мільёна. У нас замест трох кухараў працуе адзін — паўгода ўжо ня можам знайсьці — ніхто за такую плату ня хоча ісьці працаваць. Цяжка, вядома…»
Ала Леанідава — шматдзетная маці, таму кошт наведваньня садку для яе дзяцей зьніжаны напалову — 60 тысяч замест звычайных 120 за дзіця. Але і пры гэтым бацькі трацяць на сваіх дзяцей немалыя грошы. Бо плата за харчаваньне — толькі частка афіцыйна вызначаных выдаткаў. Астатнія грошы зьбіраюць, так бы мовіць, нефармальна, але шмат і рэгулярна, кажа спадарыня Ала:
«Сыстэматычна праз гэта праходжу, бо я стараюся не прапускаць бацькоўскія сходы. І як толькі прыходзіш, то адразу пачынаюць зьбіраць грошы: то ў іх паперы няма, то ў іх вады няма, то на вокны — і гэтак далей. Усё гэта неафіцыйна, але так ці інакш — калі яны не падымуць плату ў садках афіцыйна, то гэтыя грошы зьбяруць па-іншаму».
Дырэктар грамадзкага аб’яднаньня шматдзетных сем’яў «Добрая Воля» Леанід Скорабагаты мяркуе, што каб падняць заробкі ў дашкольных дзіцячых установах, уладам дастаткова перагледзець разьмеркаваньне бюджэтных выдаткаў:
«Заробкі ў дзіцячых садочках — ніжэйшыя за найніжэйшае, а праца нялёгкая. Адносна таго, каб іх павялічыць коштам павышэньня бацькоўскіх выплатаў, то гэткая ідэя мне не падабаецца. Бо, да прыкладу, зараз шмат пішуць у мэдыях, як адміністрацыі розных узроўняў набываюць дарагія аўтамабілі. Да прыкладу, губэрнатар Берасьцейскай вобласьці набыў сабе аўтамабіль, які каштаваў больш, чым выплаты ўсім шматдзетным сем’ям вобласьці за год. Тое ж, думаю, адбываецца і з выплатамі ў дзіцячых садках. Проста трэба перагледзець бюджэт так, каб менш пільныя праблемы адтэрмінаваць, а найбольш актуальныя задавальняць у першую чаргу».

Ніхто за такую плату ня хоча ісьці працаваць