У якасьці падставы для забароны на выезд указвалася тое, што праваабаронца нібыта зьяўляецца даўжніком ці зацікаўленай асобай адносна даўжніка па справе аб банкруцтве. Яму спатрэбілася тры месяцы, каб дамагчыся выключэньня з гэтага сьпісу. У МУС спаслаліся на тэхнічны збой.
Адказчыкамі выступаюць Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў. Іх прадстаўнікі заявілі, што не прызнаюць прэтэнзіі Гары Паганяйлы, аднак спрабавалі перакласьці віну адны на адных. Прадстаўнік Мінфіну адзначыў, што калі суд прыме рашэньне аб спагнаньні шкоды, то яе павінна выплаціць іншае міністэрства, якое будзе прызнана вінаватым. Паводле прадстаўніка Мін’юсту, суды не перадавалі інфармацыі аб уключэньні Паганяйлы ў банк невыязных, і такога рашэньня ў іх не прымалася. Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун прадставіў суду пярэчаньні на пазоў Паганяйлы. У судзе ён даводзіў, што ўстанавіць канкрэтную асобу, якая вінаватая ва ўнясеньні Паганяйлы ў сьпіс, немагчыма. Таксама немагчыма выняць сэрвэры для тэхнічнай экспэртызы, бо гэта прывядзе да поўнага паралічу сыстэмы памежнага кантролю на 30–40 сутак. Паводле Бегуна, хоць у архіве і ёсьць дакумэнт аб абмежаваньні выезду, але ні дастаць, ні раздрукаваць яго немагчыма. Гэтаксама немагчыма, зь ягоных слоў, прадставіць дакумэнт, паводле якога Паганяйлу быў дазволены выезд. Бягун заявіў у судзе:
«Тэхнічна зьвесткі пра вас у банку дадзеных апынуліся. Устанавіць, як гэта адбылося, не ўяўляецца магчымым. У банку дадзеных было адлюстравана,што зьвесткі ўнесла Міністэрства юстыцыі. Праведзенай праверкай было ўстаноўлена,што ад Мін’юсту гэтыя зьвесткі не паступалі. Тое, што бачылі вы на экране і што бачылі карыстальнікі, гэта вам нічога ня дасьць. Гэты карыстальнік ня бачны. Па скаргах пазоўніка, якія не адзін раз паступалі ў МУС, была праведзена поўная праверка і ёсьць адпаведнае рашэньне. Больш нічога тлумачыць ня буду і не хачу».
Хоць суд і не задаволіў хадайніцтва Паганяйлы аб выманьні неабходных дакумэнтаў з архіву, пазоўнік будзе патрабаваць гэтага празь іншыя інстытуты. У сваім слове праваабаронца заявіў, што «мы маем справу з фальсыфікацыяй зьвестак». Ён адзначыў, што з гэтай прычыны больш за тры месяцы парушалася яго права на выезд.
«Маё права на чэснае імя было парушана. Маё права на годнасьць і гонар таксама было парушана. Бо тыя падставы, паводле якіх мне было абмежавана права на выезд, зьяўляюцца ў грамадзкай думцы дыскрэдытуючымі мяне як грамадзяніна і грамадзкага дзеяча. За сваё чэснае імя я вымушаны быў змагацца і дагэтуль змагаюся. Таму я прашу суд спагнаць зь Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў, за якіх павінна несьці адказнасьць казна РБ, 3 мільёны рублёў і 300 тысяч вяртаньня дзяржпошліны».
У судзе выступілі сьведкі — праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч, якія таксама былі з-за тэхнічнага збою ўключаныя ў сьпіс невыязных. Усяго забарона на выезд тычылася 17 апазыцыянэраў, журналістаў і актывістаў. Стэфановіч сумняваецца, што пазоў будзе задаволены, бо даверу да судоў няма, калі гэта тычыцца такіх рэзанансных спраў. Але калі пазоў Паганяйлы будзе задаволены, то ён таксама будзе дамагацца кампэнсацыі маральнай шкоды:
«У мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта сплянаваная акцыя ўладаў да прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і няўрадавых арганізацыяў па абмежаваньні канстытуцыйных правоў».
У сакавіку 2012-га напярэдадні заплянаванай паездкі за мяжу Паганяйла зьвярнуўся ў аддзел грамадзянства і міграцыі, каб там праверылі ягонае прозьвішча ў базе невыязных. Паганяйлу адказалі, што ён ня можа пакідаць межы Беларусі, бо мусіць сплаціць грошы паводле справы пра банкруцтва.
У траўні Міністэрства юстыцыі засьведчыла, што інфармацыя ў базе «невыязных» МУС магла зьявіцца ў выніку тэхнічнага збою пры перадачы зьвестак.
У сакавіку 2012-га, гаворачы пра сьпіс неўязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».
Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў.
Сярод іх:
Пазьней з усіх іх зьнялі абмежаваньне на выезд.

Тэхнічна зьвесткі пра вас у банку дадзеных апынуліся. Устанавіць, як гэта адбылося, не ўяўляецца магчымым

Як Гары Паганяйла стаў невыязным
У сакавіку 2012-га напярэдадні заплянаванай паездкі за мяжу Паганяйла зьвярнуўся ў аддзел грамадзянства і міграцыі, каб там праверылі ягонае прозьвішча ў базе невыязных. Паганяйлу адказалі, што ён ня можа пакідаць межы Беларусі, бо мусіць сплаціць грошы паводле справы пра банкруцтва.
У траўні Міністэрства юстыцыі засьведчыла, што інфармацыя ў базе «невыязных» МУС магла зьявіцца ў выніку тэхнічнага збою пры перадачы зьвестак.
У сакавіку 2012-га, гаворачы пра сьпіс неўязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».
Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў.
Сярод іх:
- рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
- старшыня грамадзскага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
- старшыня «Беларускага хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
- праваабаронца Валянцін Стэфановіч
- старшыня «Аб’яднанай грамадзянскай партыі» Анатоль Лябедзька
- старшыня «Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
- ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
- намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карняенка
- старшыня партыі «Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
- палітык Вінцук Вячорка
- сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч