Раніцай у панядзелак прэзыдэнт ЗША наведае службу ў царкве, адкуль накіруецца да ўпрыгожанага сьцягамі Капітолія. Цырымонія інаўгурацыі будзе праходзіць на адмысловай трыбуне, збудаванай з заходняга боку Капітолія.
Як паведаміў РІА «Новости» афіцыйны прадстаўнік Сумеснага інаўгурацыйнага камітэту Кангрэсу ЗША, сёньняшняе мерапрыемства стане 57-й па ліку ўрачыстай цырымоніяй інаўгурацыі амэрыканскіх прэзыдэнтаў.
Паводле Канстытуцыі ЗША, прэзыдэнцкі тэрмін мінае роўна апоўдні 20 студзеня. Але на гэты раз 20 студзеня выпала на нядзелю — выхадны дзень для судоў і дзяржустаноў. У сувязі з гэтым прэзыдэнт ЗША на закрытай цырымоніі ў Белым доме ў нядзелю прыняў прысягу і такім чынам пачаў прэзыдэнцкі тэрмін, а ў панядзелак паўторыць прысягу ўжо «для ўсіх». У панядзелак пройдуць і ўсе афіцыйныя інаўгурацыйныя мерапрыемствы.
Цікава, што на мінулай інаўгурацыі Абама таксама прыносіў прысягу двойчы, але ўжо па іншай прычыне: судзьдзя Вярхоўнага суда Джон Робэртс пераблытаў словы прысягі, Абама паўтарыў яго памылку, і таму яму давялося паўторна прамаўляць тэкст на наступны дзень.
Запрашальныя білеты на цырымонію атрымалі 1600 чалавек, у тым ліку ўсе сябры кангрэса, ураду, судзьдзі Вярхоўнага суду, губэрнатары штатаў і дыпкорпус. Амэрыканскі гімн выканае вядомая спявачка і актыўная ўдзельніца кампаніі Абамы Бейонсе. Пасьля прысягі Абама выступіць з традыцыйнай інаўгурацыйнай прамовай, якая стане першай прамовай другога тэрміну яго прэзыдэнцтва.
Паводле прагнозаў паліцыі, на Эспланада — галоўным вашынгтонскім бульвары — цырымонію на спэцыяльна устаноўленых экранах будуць глядзець ад 600 да 800 тысяч чалавек. У 2009 годзе там сабраліся рэкордныя 1,8 мільёна чалавек. Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША ў цяперашнім выглядзе існуе з 1841 года. У Канстытуцыі ЗША замацаваны толькі дата ўступленьня кіраўніка дзяржавы на пасаду і словы прэзыдэнцкай прысягі, якая складаецца з 35 слоў. Усе астатнія элемэнты інаўгурацыі зьяўляюцца данінай традыцыі, якая ўключае прамову прэзыдэнта і інаўгурацыйны парад па вуліцах Вашынгтона, за якім назіраюць героі дня — прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт.
Іншая даніна традыцыі — шматлікія інаўгурацыйнай балі ў амэрыканскай сталіцы, якія ўключаюць дзесяць «афіцыйных» і мноства «неафіцыйных» баляў. Падчас першай інаўгурацыі прэзыдэнт і першая лэдзі павінны былі наведаць усе «афіцыйныя» балі, другая інаўгурацыя — менш фармальная, так што муж і жонка Абама наведаюць толькі два балі.
***
Падчас інаўгурацы NASA пакажа поўнамаштабныя мадэлі марсахода Curiosity і касьмічнага апарата Orion.
На сваім канале на Youtube амэрыканскае касьмічнае ведамства разьмясьціла відэаролік аб тым, як праходзіць падрыхтоўка да інаўгурацыі.
У цырымоніі возьмуць удзел астранаўты і навукоўцы, якія працуюць над «марсыянскім» праектамі ведамства Пра гэта паведамляе сайт NASA.
Чакаецца, што Orion адправіцца да Месяца ў 2017 годзе. NASA пабудавала яго сумесна з Эўрапейскім касьмічным агенцтвам. Выпрабаваньні апарата пройдуць у 2014 годзе.