Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Дзядок ні на што ня скардзіцца


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Вязьня магілёўскай турмы Мікалая Дзядка наведаў адвакат, паведаміў Свабодзе бацька актывіста Аляксандар Дзядок.

«Атрымалі інфармацыю пра ўмовы, у якіх знаходзіцца Мікалай ў Магілёўскай турме. Зьмясьцілі яго ў камэру разам зь яшчэ двума вязьнямі, але больш пэўна пра тое, хто яны і за што сядзяць, нам невядома. Сын ні на што ня скардзіцца, пра ціск з боку адміністрацыі не казаў», — распавёў Аляксандар Дзядок.

У канцы 2012 году актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок як злосны парушальнік рэжыму быў пераведзены са шклоўскай калёніі ў магілёўскую турму. У калёніі яго трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу і зьмяшчалі ў карцэр. Сваякі палітвязьня не выключаюць, што на яго ціснулі, каб дамагчыся прашэньня аб памілаваньні. У магілёўскай турме Дзядок будзе мець адно кароткатэрміновае спатканьне са сваякамі на год.

Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі, чаго актывіст у судзе не прызнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG