Сваякі палітзьняволеных звычайна вядуць ліставаньне ня толькі са сваімі дзецьмі ды мужамі, але і зь іншымі несправядліва асуджанымі, прычым ня толькі «палітычнымі».
Свой ліст Мікола Дзядок напісаў 22 лістапада, больш як за тыдзень да суду ў Шклоўскай калёніі.
Дзядок піша: «У мяне навінаў даволі шмат. Нядаўна выкаціў 7 сутак у ШЫЗА, потым яшчэ 15. Адпаведна, адкладаецца мой выхад з ПКТ. Я павінен быў выйсьці ў зону 28 сьнежня, аднак гэта ўжо не адбудзецца, бо мяне накіруюць на турэмны рэжым, ён жа „крытка“.
Ужо прайшоў камісію (унутрызонаўскую), на наступным тыдні будзе суд. Так што хутка паеду. Лепш гэта ці горш — там убачым. Факт у тым, што тармазнуся я там да канца тэрміну.
За час, пакуль быў у ШЫЗА, набралася ў мяне шмат газэтаў — вагон. Чытаў цэлы тыдзень. Паціху афігеваў ад таго, што ў краіне за гэты час адбылося. Ну, а аналіз гэтым падзеям даваць ня буду — палева. Дый малавата інфармацыі для аналізу. Інтэрнэту, як звычайна, не хапае».
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганства і пашкоджаньне маёмасьці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расейскай амбасады, ізалятара на Акрэсьціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.
4 сьнежня суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.