Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крашанкі, маляванкі, пісанкі


Юрась Бушлякоў, Менск

Сёньня крыху пра яйка – асноўны атрыбут велікодных дзён. У кожным яйку тоіцца зародак новага жыцьця – ня дзіва, што ў дахрысьціянскую пару яйка стала сымбалем першакрыніцы жыцьця. Каб дзеяньне яйка як магічнага атрыбуту было мацнейшае, здаўна яйка пачалі расьпісваць магічнымі знакамі – і так зьявіліся пíсанкі. Пісанка – бо расьпісаная, размаляваная, аздобленая ўзорамі. У традыцыйным побыце й аўтэнтычнай мове пісанкі, як правіла, адрозьнівалі ад крáшанак. Крашанка – гэта зваранае курынае яйка, пафарбаванае на адзін колер. Рабілі крашанкі ў натуральным фарбавальніку – шалупіньні цыбулі, кары дрэваў або, скажам, адвары зёлак. На Вялікдзень крашанкі ядуць, крашанкамі гуляюць у біткі, крашанкі качаюць. У валачобнай песьні сьпяваюць: “Старым і малым яечкі качаць, яечкі качаць, сьвятцаў праважаць. А гэта сьвятца адзін разочак у гадочак ”. Да сёньня захаваўся звычай у першы дзень Вялікадня ўмывацца яечкам (у яечку). Маці гладзіць дзіця па твары чырвоным, вынятым з вады яйкаммые яечкам, каб дзіця было румянае й здаровае. Верылі, што каб быць багатым і прыгожым, як яйка, трэба ўмыцца ў яечку – значыць, у той вадзе, куды пакладзена чырвонае яйка.

Сёньня па-беларуску і пісанку, і крашанку могуць назваць яшчэ маляванкаю. Маляванка – трэцяе імя для абавязковай аздобы велікоднага стала. У хрысьціянскі час пісанка, або крашанка, або маляванка стала сымбалем Уваскрэсеньня Ісуса Хрыста. Паводле народнай легенды, калі расьпялі Хрыста, кроў зь Ягоных ранаў сьцякала на каменьчыкі пад крыжам, і з кожнага каменьчыка ўзьнікала крашанка чырвонага колеру, тым часам ад сьлёзаў Маці Божай, якія капалі на каменьчыкі, зьяўляліся пісанкі.

Адзначаючы Вялікдзень, мы адорваем адно аднаго сьвяточным яйкампісанкаю, крашанкаю, маляванкаю.










Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG