Паведамляецца, што цана паставак “Сібуру” будзе параўнальнай з той, па якой Беларусі прадае газ кампанія “Транснафта” – 46 даляраў 68 цэнтаў за тысячу кубамэтраў.
Перамовы з “Газпромам” , які не пастаўляе ў Беларусь газ з пачатку году, пакуль ня зрушыліся зь мёртвай кропкі. Як заявіў намесьнік старшыні “Газпрому” Аляксандар Разанаў: “На сёньняшні дзень мы ня маем зь Беларусьсю кантрактаў ані на пастаўку, ані на транзіт”.
Тым ня менш, “Белтрансгаз” і “Газпром” працягваюць перамовы. “Газпром” гатовы прадаць Беларусі каля 10 мільярдаў кубамэтраў газу па цане 50 даляраў за тысячу кубамэтраў. Экспэрты мяркуюць, што пагадненьне наўрад ці будзе дасягнутае хутка, бо незалежныя пастаўнікі прапануюць Беларусі газ па больш нізкай цане.
Варта адзначыць, што галоўным акцыянэрам кампаніі “Сібур” зьяўляецца “Газпром”.