“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год. Цыркуляр губэрнатара:
“Розныя дабрачынныя таварыствы і ўстановы часта зьвяртаюцца да чыноў паліцыі з просьбамі аб распаўсюдзе квіткоў на спэктаклі, зборы ахвяраваньняў грашыма, рэчамі і г.д. Маючы на ўвазе, што чыны паліцыі абцяжараныя сваімі непасрэднымі шматлікімі абавязкамі і што, акрамя таго, гэткія дабрачынныя зборы часам выклікаюць папрокі з боку абываталяў на чыноў паліцыі, прадпісваю. Начальнікам паліцыі ў будучыні ніякіх падобных збораў ці раздачаў праз падначаленых ім асобаў не рабіць і не дапускаць”.
“Звязда”, 1934 год:
“Мастакі БССР працуюць над радам гістарычных карцін. Мастак Ахрэмчык заканчвае карціны: “Другі з’езд РСДРП” і “Вызваленне БССР ад белапалякаў”. Над карцінай “Другі з’езд РСДРП” тав.Ахрэмчык працаваў больш года. Кансультацыю давалі музей Рэвалюцыі СССР і ўдзельнікі з’езда тт.Крупская і Яраслаўскі. Мастак Аксельрод працуе над карцінай “Начальнік палітаддзела МТС”. Ад музея Рэвалюцыі БССР атрымаў заказ на карціну “Першы з’езд КП(б)Б”.
“Віцебскі рабочы”, 1944 год:
“28 мая адбыўся абласны прафсаюзна-комсамольскі крос. У спаборніцтвах за пяршынства ў бягах па перасечанай мясцовасці на дыстанцыю 3000, 1000 і 500 метраў прынялі ўдзел 365 лепшых фізкультурнікаў вобласці… Ва ўсіх вызваленых раёнах вобласці праведзены раённыя спаборніцтвы па бегу. Звыш 1000 удзельнікаў спаборніцтва здалі нормы на значок ГТО першай і другой ступені. За гэты час створаны нанова і прыступілі да спартыўнай дзейнасці 35 фізкультурных калектываў”.